Адзіны ў свеце!

ад 8 жніўня 2007 года

Існуючы Рэспубліканскі заказнік “Прыбужскае Палессе” і ўтвораны на яго аснове біясферны рэзерват з той самай назвай неўзабаве можа значна павысіць свой статус. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Прыбужскае Палессе” утвораны ў 2003 годзе Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ў паўднёвай частцы Брэсцкага района на плошчы 7950 га. Ў тым жа годзе на базе заказніка рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ўтвораны рэзерват “Прыбужскае Палессе” на плошчы 48024 га. У 2004 годзе рэзерват “Прыбужскае Палессе” атрымаў афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЕСКА. Адзіны ў свеце!

Біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе» з’яўляецца беларускай часткай патэнцыйнага міжнароднага трансгранічнага біясфернага рэзервата “Заходняе Палессе”, які плануецца на мяжы трох краін: Беларусь, Україна і Польшча.

Колькі месяцаў таму кожны з бакоў падрыхтаваў і накіраваў у ЮНЕСКА намінацыйную заяўку на ўхваленне статусу ТБР (Трансгранічны біясферны рэзерват) для гэтай тэррыторыі. І вось нарэшце Сусьветны Савет па біясферным рэзерватам ухваліў прадстаўленую заяўку і рэкамендаваў Бюро МАБ (Міжнародная праграма ЮНЕСКА “Чалавек і біясфера”) прыняць рашэнне аб прысваенне статуса ТБР “Заходняму Палессю”. Канчатковае рашэнне будзе прынята ў верасні гэтага году.

На раўнінных тэрыторыях гэта адзіная ў свеце трохбаковая (утвараемая пры ўдзеле трох краін) ахоўваемая тэрыторыя такога рангу.

Дарэчы, АПБ праз Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне з’яўляецца адзіным на Беларусі грамадскім аб’яднаннем, якое прымала ўдзел у падрыхтоўцы заяўкі.

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.

На здымку Георгія Гулеўскага (АПБ) — вялікія белыя чаплі — адны з самых эфектных жыхароў рэзервату.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: