Птушка года ўжо на манетах!

ад 16 жніўня 2007 года

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 16 жніўня 2007 г. выпусціў ў абарачэнне першыя памятныя манеты новай серыі "Птушка года" – "Звычайны салавей": срэбную – наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм; медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм. Птушка года ўжо на манетах!

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная. На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях рук, пад ёй указаны год чаканкі (на срэбнай яшчэ і проба сплаву); па крузе надпісы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй – 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

На адваротным баку манет размешчаны: рэльефная выява звычайнага салаўя, які сядзіць на галінцы, (ён выбраны Цэнтральным Саветам АПБ птушкай года 2007 у Беларусі ); па крузе надпісы: у верхняй частцы – ПТУШКА ГОДА, у ніжняй – ЗВЫЧАЙНЫ САЛАВЕЙ.

Манеты адчаканены: срэбная – якасцю "пруф", медна-нікелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет – па 5000 штук. Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

16-08-2007

Крыніца і здымак рэверса манеты: www.nbrb.by



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: