Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Вялікабрытаніі адбыўся найбуйнейшы ў Свеце фэст, прысвечаны птушкам — British Birdwatching Fair.
Навіна арганізацыі ад 22 жніўня 2007 года
Пад час трохдзённай імпрэзы, якая праходзіла з 19 па 21 жніўня і была арганізавана RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі) і Leicestershire & Rutland Wildlife Trust, BirdLife прадстаўляў сваю новую ініцыятыву. Яна называецца “Пазбегнем знікненняў – зберажом найбольш пагражаемых птушак” (‘Preventing Extinctions: saving the world’s most threatened birds’). Ужо акрэсьленая як найвялікшая па ахопу відаў і геаграфіі, гэтая праграма мае на мэце выратаванне ўсіх 189 відаў птушак, якія маюць статус “крытычна знікаючых” (Critically Endangered). Для гэтага шукаюцца т.зв. “відавыя чэмпіёны” (‘Species Champions’), якія будуць фундаваць працу па вызначэнню “відавых ахоўнікаў” для кожнай арганізацыі, партнёра BirdLife International, і людзей, найлепш падыходзячых для работы па ахове гэтых відаў.У гэтым годзе “Птушкіфэст” (‘ Birdfair ’) стаў “відавым чэмпіёнам” адразу для чатырох крытычна знікаючых відаў: Belding ’ s Yellowthroat (Мексіка), джыбуцкага франкаліна ( Djibouti Francolin ) (Джыбуці), рэстынгскага мурашынага крапіўніка ( Restinga Antwren ) (Бразылія) і бенгальскага фларыкана ( Bengal Florican ) (Камбоджа). Грошы, сабраныя пад час “Птушкіфэст’у” будуць выкарыстаны, каб зрабіць эфектыўныя праграмы дзеянняў па выратаванню кожнага з вышэйпералічаных відаў.
Для рэстынгскага мурашынага крапіўніка “ахоўнікам віду” была абрана грамадзкая арганізацыя “ВЫРАТУЕМ Бразылію” ( SAVE Brasil ) (BirdLife у гэтай краіне ) . “Мы ўдзячны Birdfair за ўсю іх падтрымку…” сказала Прысцыла Наполі ( Priscila Napoli ), прадстаўнічка SAVE Brasil . “Сабраныя фундушы дапамогуць у ахове не толькі гэтага віду, але і іншых птушак у нашым рэгіёне.”
Брытанскі фэст назіранняў за птушкамі адбыўся ў 19 раз, за гэтыя гады было сабрана амаль 2 мільёны фунтаў-стэрлінгаў на розныя праекты па ахове найбольш пагражаемых птушак Свету. У гэтым годзе ён зноў сабраў сотні арганізацый і кампаній, якія прапагандавалі валянтэрства ў ахове прыроды, экатурызм, а таксама прадавалі біноклі, трубы, кнігі, вопратку і іншы палявы рыштунак для бёдуотчынгу — назіранняў за птушкамі. Сярод партнёраў BirdLife сёлета ў ім узялі ўдзел наступныя грамадзкія арганізацыі: Armonia (Балівія), AOS (Азэрбайджан), Aves Argentina , BSPB (Баўгарыя), Falklands Conservation (Фальклэндзкія (Мальвінскія) а-вы), Guyra Paraguay , LIPU (Італія), NatureKenya , PWS (Палестына), SAVE Brasil , SPNI (Ізраіль), BirdLife South Africa (Паўднёвая Афрыка) і WBSJ (Японія).
21-08-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: