Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Басрская чаротаўка вярнулася ў … Ізраіль!
Навіна арганізацыі ад 23 жніўня 2007 года
Існаванне адзінай, вядомай па-за межамі Іраку гняздуючай папуляцыі басрскай чаротаўкі (Basra Reed-warbler) было пацверджана сябрамі грамадзкай арганізацыі SPNI (BirdLife у Ізраілі). Пасля адкрыцця ў мінулым годзе чатырох асобін гэтага віду ў пойме Гулы (Hula Valley) ў Ізраілі, сёлета SPNI анансавала вяртанне трох з гэтых акальцаваных чаротавак разам з адной неакальцаванай – гэта надзейны доказ гнездавання гэтага віду ў Ізраілі.“Адметна, што ўсе тры закальцаваныя ў мінулым годзе дарослыя птушкі вярнуліся ў тое самае месца пасля зімоўкі недзе ва Ўсходняй Афрыцы” – сказаў Ітаі Шанні ( Itai Shanni ), прадстаўнік SPNI . Пасля гэтага яшчэ некалькі птушак разам з адным птушанём назіраліся ў гэтым жа месцы.
Басрская чаротаўка – гняздуючая птушка балот Месапатаміі ў Паўднёвым Іраку, і, магчыма, у Паўднёва-Заходнім Іране. Яе колькасць даволі хутка знізілася з-за асушэння балот, якое, на жаль, працягваецца . І хаця цяпер вялікія тэрыторыі іракскіх балот зноў запоўнены вадой, від застаецца ў Міжнародным Чырвоным спісе ў катэгорыі пагражаемых ( Endangered ).
SPNI зараз пачынае даследаванні іншых магчымых месцаў гнездавання віду – між іншым, на прыватных рыбаразводных сажалках каля воз.Агмон, каб, пры неабходнасці, надаць ім адпаведны статус аховы.
22-08-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Здымак A F A Hawkins/BirdLife
Падзяліся артыкулам у сацсетках: