Вусце Лані — вінаватых няма, або няма жадання іх шукаць?

ад 23 жніўня 2007 года

Першая рэакцыя дзяржаўных органаў на бойню птушак, якая адбылася на калоніі ў вусце Лані, ў нашай арганізацыі падобна, нікога не здзівіла. Адказу ў стылі "у Багдадзе ўсё спакойна" чакалі калі не ўсе, дык, напэўна, большасць. І іх адносіны да гэтага — ну што ж, не атрымалася, можа у іншы раз паспеем… Вусце Лані - вінаватых няма, або няма жадання іх шукаць?

Сам адказ інспекцыі можна прачытаць ніжэй.

[SCREEN:0] Учытайцеся, паважаныя сябры — адказ выклікае шмат пытанняў, толькі іх трэба бачыць і жадаць задаваць.

Лічу, што не варта здавацца пры першай жа няўдачы, трэба паспрабаваць знайсці праўду ў іншых дзяржаўных органах!

Справа калоніі "Вусце Лані" можа стаць знакавай як для грамадскага экалагічнага руху нашай краіны, так і для дзяржаўнай сістэмы аховы прыроды. Але ўжо зараз відавочна — шматлікія, у тым ліку дзяржаўныя службоўцы і службы тут замяшаныя. І па вялікім рахунку толькі ад жадання дзяржавы навесці парадак, будзе залежаць, ці дадуць справе ход, альбо, як гаворыцца, "спусцяць на тормазах". Ну а мы — прадстаўнікі экалагічных арганізацый, экалагічна арыентаванай грамадскасці павінны спытаць у дзяржаўных службаў — "Ці ёсць у краіне парадак, ці ёсць у краіне закон?".

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае аддзяленне АПБ

Здымак аўтара з вусця Лані зроблены пасля "карацельнай экспедыцыі", здзейсненай "невядомымі", а таксама іншыя фота-сведчанні гл. тут:

http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=42

Артыкул пра бойню птушак на калоніі ў вусце Лані чытайце тут:

http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=news&newsid=228



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: