Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Папуляцыі глябальна знікаючых відаў птушак могуць аказацца меншымі, чым лічылася раней
Навіна арганізацыі ад 30 жніўня 2007 года
Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя ў орніталягічным часопісе Ibis, сведчыць, што ў большасці відаў птушак самцоў больш, чым самак. Гэтае адкрыццё наводзіць на думку, што папуляцыі многіх зьнікаючых відаў птушак на сам рэч ёсць меншымі, чым лічылася раней. Бо іх колькасць ацэньваецца ў большасці выпадкаў па падліках самцоў. Самцы ў птушак звычайна больш ярка афарбаваныя, чым самкі. Акрамя таго, самцы ў многіх відаў спяваюць, каб прывабіць партнёршу і паказаць сапернікам, што тэрыторыя ўжо занята. Гэта робіць іх больш лёгкімі да падліку. Даследчыкі па колькасці самцоў звычайна ацэньваюць колькасць гняздуючых пар. Аднак, як аказалася, гэта не зусім правільна.Пасля параўнаўчага агляду сотняў навуковых артыкулаў, д-р Поль Дональд ( Dr Paul Donald ) з RSPB ( BirdLife у Вялікабрытаніі) прыйшоў да высновы, што ў большасці відаў птушак, якія вывучаліся, самцоў больш, чым самак.
“ Большасць відаў мае большую долю самцоў у папуляцыі, чым самак. Аднак зусім нечакана выявілася, што чым больш рэдкім ёсць від, тым большая доля самцоў у адносінах да долі самак”. – сказаў д-р Дональд. “Гэта значыць, што многія са знікаючых відаў птушак на сам рэч нашмат бліжэйшыя да знікнення, чым мы да гэтага меркавалі. Бо колькасць самак меншая за колькасць самцоў. І лягчэй выратаваць папуляцыю з колькаснай перавагай самак, чымся самцоў.”
Магчымыя прычыны гэтага, на думку даследчыка, наступныя: “ Гэтак адбываецца не таму, што самкі выседжваюць больш самцоў, чым самак, таму што пасля вылуплення суадносіны птушанят рознага полу звычайна роўныя. Адзіным магчымым вытлумачэннем можа быць тое, што самкі не жывуць гэтак жа доўга, як самцы. І таму з цягам часу доля самцоў /у папуляцыі/ павялічваецца, таму што самак памірае ўсё больш”.
Прычынай больш высокай смяротнасці самак можа быць большы ўзровень фізіялагічнага стрэсу. У многіх відаў птушак самкі далей разлятаюцца ў пошуках гнездавых тэрыторый, тады як самцы стараюцца заняць старыя, ўжо вядомыя ім ўчасткі. Сярод мігрыруючых відаў часта самкі ляцяць на большыя адлегласці, чым самцы, хоць першыя маюць меншыя памеры.
Для відаў, якія апынуліся на мяжы знікнення, д-р Дональд дадае адну дэталь “Многія такія віды апынуліся ў незайздросным становішчы з-за інтрадукаваных відаў драпежнікаў, якія забіваюць самак у гнёздах пад час таго, як апошнія наседжваюць яйкі.”
Як доказ у пацверджанне словаў д-ра Дональда, можна прывесці работы новазеляндзкіх даследчыкаў. Яны паказалі, што колькасныя адносіны полаў у некаторых знікаючых відаў птушак на тэрыторыі гэтай краіны вярталіся амаль да роўных, калі інтрадукаваных драпежнікаў знішчалі.
З-за таго, што памеры папуляцый многіх рэдкіх і знікаючых відаў птушак выглядаюць на пераацэненыя, вельмі важна прымаць да ведама існуючыя суадносіны полаў, каб правільна састаўляць стратэгіі па выратаванню гэтых відаў.
29-08-2007
Крыніца: www. birdlife. org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Малюнак зьнікаючых відаў птушак з www. birdlife. orgПадзяліся артыкулам у сацсетках: