Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Існуе магчымасць перадачы птушынага грыпу ад чалавека да чалавека сярод блізкіх сваякоў
Навіна арганізацыі ад 30 жніўня 2007 года
Навукоўцы з Цэнтра даследавання ракавых захворванняў імя Фрэда Хаткинсона, ЗША (Fred Hutchinson Cancer Research Center) атрымалі ўскоснае пацверджанне перадачы віруса птушынага грыпу (H5N1) ад чалавека да чалавека паміж блізкімі сваякамі. Элізабэт Холларан (Elizabeth Halloran) і яе калегі даследавалі выпадак, які здарыўся ў 2006 годзе, калі ў Інданэзіі ад захворвання вірусам птушынага грыпу памерлі сем чальцоў адной сям’і.Навукоўцы стварылі мадэль распаўсюджвання віруса ў гэтым выпадку, засноўваючыся на статыстычных дадзеных — часу заражэння, інкубацыйным перыядзе штаму і іншых параметрах. Ланцужок інфікавання, паводле гэтай мадэлі, пачынаўся з 37-летняй жанчыны, якая заразілася пры кантакце з хатняй птушкай. Яна перадала вірус свайму 10-летняму пляменніку, а ён заразіў бацьку. У выніку з васьмі асобаў, якія захварэлі , выжыў толькі адзін чалавек.
Па меркаванні даследнікаў, магчымасць распаўсюджвання птушынага грыпу сярод сваякоў абумоўленая падабенствам у іх генетычнага матэрыялу.
30-08-2007
Крыніца: www . svobodanews . ru
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
На здымку: утрыманне свойскай птушкі вялікімі групамі і гандаль ёй без належнага вэтэрынарнага кантролю застаюцца асноўнымі шляхамі распаўсюджвання небяспечнага штаму вірусу птушынага грыпу.
Пра шляхі распаўсюджвання птушынага грыпу гл. тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=98
Падзяліся артыкулам у сацсетках: