Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Новы набор у “Школу маладога журналіста”
Навіна арганізацыі ад 1 верасня 2007 года
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”. -Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год -ТЫ жывеш у Горадні -ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і э ўрап э йскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.
Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.
Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: Горадня, вул. Будзёнага, 48а-11 .
Заявы прымаюцца з 4 да 21 верас ь ня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі) .
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(0152) 75-71-72; (+375 29) 7843221, 1068594.
Паводле інфармацыйнай рассылкі “ Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: