Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Візыт у Чэхію для актывістаў экалягічнага руху
Навіна арганізацыі ад 1 верасня 2007 года
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь" запрашае дзесяць беларускіх актывістаў, якія працуюць у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, наведаць з адукацыйным візытам Чэскую рэспубліку.У межах візыту, які мае адбыцца з 29 кастрычніка да 3 лістапада, знаёмства з чэскімі экалягічнымі арганізацыямі, накірункамі іх дзейнасьці, наладзіць кантакты. Сярод чэскіх арганізацый — « Greenpeace » ( www. greenpeace. cz ), Незалежны сацыальна-экалягічны рух ( www. nesehnuti. cz ), Інстытут эка-палітыкі ( www. ekopolitika. cz ), Эка-юрыдычная кансультацыя ( www. eps. cz ) ды іншыя.
Ахвотных да ўдзелу просім дасылаць кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1-2 старонкі) на беларускай, рускай альбо ангельскай мовах на stypendyi@ seznam. cz (тэма: eco _ visit _ CR ).
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 29 верасьня.
Паводле інфармацыйнай рассылкі www. belngo . info
Падзяліся артыкулам у сацсетках: