Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Помнік Усяславу Чарадзею з драпежнай птушкай за спіной усталяваны ў Полацку
Навіна арганізацыі ад 6 верасня 2007 года
Бронзавы Ўсяслаў Чарадзей, з сокалам, /больш падобным на канюха…Але гэта напэўна першы помнік з драпежнай птушкай у нашай краіне.- Harrier/ імчыць на кані на скрыжаваньні вуліцаў Кастрычніцкай і Эўфрасіньні Полацкай. Скульптар Аляксандар Прохараў прыбраў неабавязковыя дэталі манумэнту, што былі ў эскізе. Цяпер яго сылюэт выдатна глядзіцца. Стылістыка помніка, анахранічная для нашага часу, аднак была добра ўспрынятая, зразуметая правінцыйным чынавенствам — больш, чым імпрэсіяністычны Ўсяслаў аўтарства Алеся Шатэрніка. Урэшце, конных статуяў у Беларусі вобмаль. І патрабаваньні да іх, пакуль, дыдактычныя і дэкаратыўныя.Нягледзячы на вялікую колькасьць манумэнтаў у нашай старажытнай сталіцы, бальшыня зь іх не адыгрываюць свае ролі. Ані нягеглыя бэтоннныя Леў Таўстой зь Леніным, ані новыя бронзавыя Эўфрасіньня й Сімяон Полацкія, не кранаюць душу, не выклікаюць належнага асацыятыўнага шэрагу.
Паводле: Сяргей Харэўскі
www . nn . byПадзяліся артыкулам у сацсетках: