Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Беларусі прайшоў IV адкрыты чэмпіянат па спартыўнай орніталогіі (Birdrace)
Навіна арганізацыі ад 8 верасня 2007 года
Сёння, 8 верасня, на працягу 9 гадзін — з 6.00 да 15.00, па ўсёй Беларусі праходзіў чарговы Бёдрэйс — "гонка за птушкамі", арганізаваны АПБ. Трынацаць каманд, з якіх тры мелі міжнародны склад, стараліся за гэты час вызначыць як мага больш відаў птушак. Адмысловае журы ў складзе доктара біялагічных навук Міхаіла Нікіфарава (дырэктар Інстытуту заалогіі НАН Беларусі і сябра Цэнтральнага Савету АПБ) і кандыдата біялагічных навук Эдуарда Монгіна (супрацоўнік Інстытуту заалогіі і сябра АПБ) падвяло афіцыйныя вынікі.1. Каманда «Peregrinus»
Абрамчук Андрэй (капітан) Пракапчук Вадзім Абрамчук Сяргей Кіцель Дзяніс Месца старта: в.Зубачы Бярозаўскі р-н |
106 відаў |
2. Каманда «Dreamteam»
Хокан Ёртман (Швэцыя) (капітан) Леннарт Карлссон (Швэцыя) Вінчэўскі Дзьмітры Табуноў Дзяніс Месца старта: Гродна |
101 від |
3. Каманда «Aquila»
Левы Сямён (капітан) Лукшыц Воля Дамброўскі Валер Міндлін Генадзь Месца старта: Мінск |
100 відаў |
4. Каманда «Белазор»
Сербун Аляксандр (капітан) Сідарук Сяргей Мініч Аляксандр Бакур Юрка Месца старта: Брэст |
83 віда |
5. Каманда «Любань»
Нефідовіч Анатоль (капітан) Дземідовіч Ф. Рак Аляксандр Янкевіч Юры Месца старта: в.Любань Лунінецкі р-н |
73 віда |
6. Каманда «Rallus»
Кальчанка Алег (капітан) Кальченка Аня Ліхван Віктар Шкабара Раман Месца старта: Кобрын |
72 віда |
7. Каманда «ВКЛ»
(Вялікага княства Літоўскага): Вінчэўскі Аляксандр (капітан) Чапенас Кястуціс (Летува) Загорская Марына Вінчэўскі Мікалай Месца старта: Мінск |
70 відаў |
8. Каманда «Белая трясогузка»
Гулеўскі Жорж (капітан) Гулінскі Мікалай Гайко Віталь Вінчэўская Алена Месца старта: Гродна |
69 відаў |
9. Каманда «Тупік»
Сліж Яўген (капітан) Смыкоўская Тацяна Гроцкая Аліна Гаўрусік Уладзіслаў Месца старта: Гродна |
64 віда |
10. Каманда «Alcedo»
Гарошка Зінаіда (капітан) Шапавалаў Аляксей Карліонава Таццяна Бусургіна Воля Месца старта: в. Пакалюбічы Гомельскі р-н |
63 віда |
11. Каманда «DBC»
(Diplomatic birding club) Карповіч Збігнеў (Вялікабрытанія) Танкард Мелані (Вялікабрытанія) Карліонава Натальля Фенчук Віктар (капітан) Месца старта: Тураў |
61 від |
12. Каманда «Вікторыя»
Шайкін Руслан (капітан) Яковіч Віталь Гардзіенка Юлія Курэц Алена Месца старта: Мінск |
51 від |
13. Каманда «Слуцкія саловушкі»
Мілянцей Галіна (капітан) Мілянцей Віктар Каляда Тамара Валетка Марына Месца старта: Слуцк |
47 відаў |
На жаль, пакуль што "відавыя" вынікі не могуць быць размешчаны на сайце, але іх можна замовіць, даслаўшы адпаведны запыт на адрас /levy@ptushki.org/
Поспехаў і добрых уражанняў пад час наступных сустрэч з птушкамі!
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: капітан каманды Dreamteam Хокан Ёртман назірае за сокалам-шулёнкам.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: