Увага! Міграцыя жабаў!

ад 10 верасня 2007 года

У сэзон міграцыі земнаводных ад кіроўцаў патрабуецца пільнасьць. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай быць уважлівымі на дарогах, дзе пралягаюць маршруты вялікага перасялення жабаў і рапух. Увага! Міграцыя жабаў!

Як падкрэслілі ва ўпраўленні ДАІ МУС краіны, у месцах масавай міграцыі земнаводных устанаўліваюцца адпаведныя дарожныя знакі. Аднак не заўсёды кіроўцы транспартных сродкаў рэагуюць на іх, і, не зніжаючы хуткасць, імчаць далей. У выніку пад коламі аўтамабіляў нярэдка гіне вялікая колькасць жаб.

Бываюць выпадкі, калі ахвярамі такіх „аварый” становіцца да 90 працэнтаў лакальнай папуляцыі гэтых земнаводных. Каб спыніць „дарожную вайну” з жабамі, у некаторых месцах для іх узводзяцца спецыяльныя пераходы. Але такіх збудаванняў яшчэ нямнога. Таму жыццё жаб і рапух -падарожніц зараз знаходзіцца ў руках вадзіцеляў. Зрэшты, кіроўцам трэба быць асцярожнымі і ў мэтах уласнай бяспекі. Тысяча жабаў пад колам нясе пагрозу транспартнаму сродку, асабліва ў слоту.

Паводле: Мікола Дзябёла, Звязда

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ): адпаведны знак каля воз.Нарач.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: