Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Міжнародны палявы летнік “Актыўная ахова і назіранне за совамі” адабраў ўдзельнікаў
Навіна арганізацыі ад 14 верасня 2007 года
Арганізатары 25 верасня паведамілі, што атрымалі больш заявак на ўдзел у летніку, чым прадугледжвалася месцаў. Перапрашаем за магчымыя непаразуменні! З 12 па 14 кастрычніка ў ваколіцах в. Гусак Маларыцкага р-на Брэсцкай вобласці адбудзецца летнік у рамках праекту “Прырода аб’ядноўвае людзей”. Пад час летніка прадугледжваюцца ня толькі назіранні за птушкамі, але таксама начныя ўлікі соў і штодзенная 1-3 гадзінная праца па вырабу штучных гнездавых скрынь для розных відаў соў, знаёмства з айчынным і замежным вопытам па вывучэнню начных драпежных птушак, баўленне часу з сябрамі АПБ з усёй Беларусі, а таксама і сябрамі з замежжа. Арганізуеца летнік Заходне-Палескім рэгіянальным аддзяленнем АПБ і Брэсцкай абласной грамадскай экалагічнай арганізацыяй “Зялёны край”, пры падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.Для таго, каб узяць удзел у палявым летніку, трэба даслаць асабістую анкету з наступнымі дадзенымі:
Анкету дашліце Вадзіму Пракапчуку на адрас: peregrinus-@ mail. ru
або паведаміце яму свае дадзеныя па мабільнаму тэлефону
+375 296 7 95 571 , +375 297 295 571
Апошні тэрмін атрымання Вашай анкеты – 19.00 у нядзелю, 7 кастрычніка.
Праезд, ўдзел і харчаванне у летніку бясплатныя. Умовы праезду будуць паведамлены пасля атрымання вашай анкеты.
Размяшчэньне ўдзельнікаў плануецца ў цагельнай базе адпачынку. З сабой неабходна мець уласны посуд, улюбёныя прысмакі, асабістыя медыкаменты, бінокль, ліхтарык, палявое адзеньне і абутак (магчыма інтэграцыйная сустрэча па футболу).
Даслаўшыя анкеты першымі будуць мець перавагу, калі колькасьць жадаючых будзе большаю за запланаваную.
Летнік адбудзецца пры падтрымцы Праграмы малых грантаў ГЭФ.
Разам, для птушак і людзей!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: