Вялікая белая чапля – птушка года 2008!

ад 22 верасня 2007 года

Вялікая белая чапля (Egretta alba) абрана Цэнтральным Саветам АПБ птушкай 2008 года. Гэты від атрымаў большасць галасоў сярод чатырох кандыдатаў на гэтую “пасаду”: поплаўны лунь, сокал-пустальга, свіргуль і вялікая белая чапля. Вялікая белая чапля – птушка года 2008!

Вялікая белая чапля — адзін з 9 відаў чапляў, якія сустракаюцца ў нашай краіне. Раней у Беларусі мела статус "рэгулярна залётны від". З 1990х гадоў пачала адзначацца на гнездаванні. На сёняшні дзень гэты прыгожы від птушак магчыма сустрэць па ўсёй краіне і штораз часцей. Аднак, не гледзячы на тое, што від занесены ў "Чырвоную кнігу Беларусі", зарэгістраваны шматлікія выпадкі незаконнaга забойства птушак, асабліва на рыбгасах.

Кампанія “Птушка года” ператварылася ў Беларусі ў сапраўды нацыянальную. Акрамя шматлікіх конкурсаў і акцый, штогод выпускаецца адмысловая марка і канвeрт “першага дня” з выявай птушкі года. З гэтага году Нацбанк краіны прыняў рашэнне таксама штогод выпускаць манeтy “Птушка года ў Беларусі” (падрабязней пра гэта гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=233 )

Конкурсы і акцыі, звязаныя з кампаніяй “Вялікая белая чапля – Птушка 2008 года ” будуць вызначаны пазней і прадстаўлены як на нашым сайце, так і ў інфармацыйных бюлетэнях АПБ.

Здымак Георгія Гулеўскага (АПБ)

Здымкі вялікай белай чаплі, зробленыя Мікалаем Гулінскім (АПБ, Горадня), можна паглядзець тут: http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=46



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: