Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Восеньскія дні назіранняў за птушкамі 2007
Навіна арганізацыі ад 24 верасня 2007 года
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае прыняць удзел у "Восеньскіх днях назіранняў за птушкамі 2007". Як і ў мінулыя гады, у гэтыя ж дні будуць праходзіць назіранні за птушкамі па ўсёй Еўропе. Каб прыняць удзел у найбуйнейшай акцыі на кантыненце, Вам неабходна ў суботу-нядзелю 6-7 кастрычніка паназіраць некалькі гадзін за птушкамі ў прыродзе. Для таго, каб Вашы назіранні трапілі ў Глабальны спіс відаў птушак (якіх адзначылі ў гэтыя дні ва ўсім Свеце), патэлефануйце ў офіс АПБ 7 кастрычніка да 16.00 і паведаміце вынікі сваіх назіранняў.Тэлефоны: 223-06-13 (МТС), 101-68-87 (Velcom)Падзяліся артыкулам у сацсетках: