Ваўкоў у Белавежскай пушчы страляць не будуць

ад 1 снежня 2017 года

Мы радыя паведаміць, што забарона на адстрэл ваўкоў у Нацыянальным парку “Белавежская пушча” працягнутая. Дзякуем за гэтае рашэнне кіраўніцтву парку і, вядома ж, усім тым, хто сваім зваротамі з просьбай не адмяняць мараторый паказаў сваю любоў да прыроды.

Нагадаем, што часовая забарона адстрэлу ваўкоў была ўведзеная ў 2015 годзе. Было няясна, працягнецца яе дзеянне ці мараторый усё ж адменяць. Грамадскі розгалас і ўсведамленне таго, як важна захаваць папуляцыю для экасістэмы, паспрыялі таму, каб мараторый застаўся ў сіле.

Дырэктар нацыянальнага парку Аляксандр Буры ў сваім лісце пацвердзіў, што «воўк як абавязковы кампанент экасістэм Белавежскай пушчы займае важнае становішча ў селекцыі капытных жывёл, лесааднаўленчых працэсах, зніжэнні колькасці драпежнікаў — пераносчыкаў эпізаатычных захворванняў».

Каардынатар праграмаў па Белавежскай пушчы Віктар Фянчук вітае рашэнне кіраўніцтва нацыянальнага парку. “Такі крок паказвае ўзважаную палітыку Нацыянальнага парка і яго арыентаванасць на прыродаахоўныя справы пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў” – каментуе Віктар.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: