Пазіцыя АПБ па вылучэнні катэгорыі Каштоўнасцей асаблівай аховы 5 «Патрэбы насельніцтва»

ад 22 снежня 2017 года

Для кантролю за кіраваннем лясамі ў 1993 годзе была створана міжнародная асацыяцыя FSC (Лясны апякунскі савет). Каб лес не высякаўся бяздумна, спецыялісты гэтай арганізацыі распрацавалі сістэму сертыфікацыі FSC. Там прапісаны крытэры, якімі лясныя гаспадаркі павінны кіравацца, плануючы высечку лесу.

Напрыклад, лес нельга высякаць ушчэнт, нельга высякаць лясныя зоны адпачынку і ўчасткі з чырванакніжнымі відамі, нельга высякаць рэліктавыя лясы. Яшчэ адзін крытэр — забарона на высечку лясных участкаў, якія з'яўляюцца неад'емнай рэсурснай базай для мясцовых жыхароў. У Беларусі ў сельскай мясцовасці збор грыбоў і ягад (асабліва журавінаў і чарніц) – аснова іх даходу. Пра гэта яскрава сведчаць матэрыялы СМІ і выпадкі, калі мясцовая супольнасць адстойвала важныя для іх лясныя і балотныя тэрыторыі.

Калі дазволіць высечку лясных участкаў, багатых на “лясныя дары”, то даход і ўзровень жыцця мясцовых жыхароў рэзка пагоршацца.

Таму, на наш погляд, важна ўлічыць патрэбы мясцовага насельніцтва пры распрацоўцы «Нацыянальнай канцэпцыі Каштоўнасцей асаблівай аховы», якая стане нашым нацыянальным стандартам FSC.  АПБ выступае з пазіцыяй аб неабходнасці ўнесці ў гэты дакумент адпаведны крытэр і ўключыць у яго катэгорыю КАА 5 “Патрэбы насельніцтва”.

Снежань 2017



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: