Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Разам з птушкамі ў новым годзе — працягні сяброўства з АПБ!
Навіна арганізацыі ад 4 студзеня 2018 года
Вось і настаў новы год – чарговы год насычанай прыродаахоўнай дзейнасці. У ім усе сезоны, як заўжды, гарачыя. Таму заклікаем цябе ўжо цяпер, не адкладаючы на потым, падтрымаць АПБ і аплаціць сяброўскі ўнёсак на 2018 год.
Тады аплаціць сяброўскі ўнёсак ты можаш па сваім нумары сяброўскай карткі.
Дзякуй усім, хто ўжо зрабіў гэта, вас ужо больш за 100!
Раскажы сваім сябрам пра АПБ, няхай і яны даведаюцца пра магчымасць дапамагчы нашай роднай прыродзе.
Спачатку трэба запоўніць анкету сябра і атрымаць сяброўскі нумар.
У нас ёсць чатыры катэгорыі сяброўства– на любы густ!
— Клуб «Рэдкая птушка». Далучыцца да яго можа любы ахвочы. Унёсак гэтай катэгорыі сябраў цалкам пакрывае гадавы камплект друкаваных матэрыялаў, а таксама ідзе на прыродаахоўныя акцыі. Удзельнікаў клубу мы запрашаем на арніталагічную экскурсію. Хочаце на яе трапіць? Далучайцеся да цеснай кампаніі «Рэдкіх птушак»! Памер гадавога ўнёску – 35 рублёў.
— «Індывідуальная» і «Сямейная». Усе сябры гэтых катэгорыяў атрымліваюць поўны камплект нашых друкаваных матэрыялаў. Для “Сямейнай” катэгорыі мы дасылаем яго на ўсю сям’ю, але ў кожнага з вас будзе свая картка сябра АПБ. Памер гадавога ўнёску –18 рублёў.
— Клуб «Крылаты дазор» — для настаўнікаў і школьнікаў да 15 гадоў. Кіраўніку клуба(настаўніку) выдаецца поўныпакет нашых матэрыялаў і метадычкі, а кожны школьнікатрымлівае налепку з птушкай года і значак. У такім клубе мусіць быць не менш за пяць чалавек, акрамя кіраўніка. Гэта вельмі эфектыўная форма сяброўства ў АПБ: разам вывучаць прыроду яшчэ цікавей! Памер гадавога ўнёску для настаўнікаў і школьнікаў – 1.5 рублі.
У год шчыгла мяркуецца зрабіць вельмі шмат. Назавем толькі частку нашых планаў.
Традыцыйна ў студзені пройдзе акцыя “Птушкі ля кармушкі” і ўлік вадаплаўных птушак па ўсёй краіне, у траўні адбудуцца “Салаўіныя вечары”, а ўлетку мы будзем запрашаць валанцёраў у летнік на Тураўскім лузе.
У межах акцыі “Выратуй арляня” мы працягнем пошук гнездаванняў вялікага арляца і будзем па-ранейшаму сачыць за перамяшчэннем васьмі гэтых птушак.
Будзе весціся маніторынг перасоўванняў шасці ваўкоў, за якімі вы зможаце сачыць на Воўчым блогу.
Распачнецца нашая ініцыятыва “Будзь здаровы з птушкамі!”, у межах якой пройдуць заняткі ў 10 школах бёрдвочараў. Мы выпусцім мабільны дадатак – вызначальнік птушак.
У Мінску будуць ладзіцца Заачацвяргі. Водна-балотны цэнтр АПБ арганізуе заняткі ў Акадэміі бёрдвочынгу.
АПБ працягне актыўна займацца паўторным забалочваннем, пошукам важных для птушак тэрыторый і будзе рэагаваць на небяспекі, што пагражаюць нашай прыродзе і біяразнастайнасці.
Разам мы здолеем зрабіць больш!
Дзякуй, што мы разам.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: