Стань Старшынёй АПБ ці ўваходзь у Цэнтральны Савет!

ад 19 студзеня 2018 года

АПБ – дэмакратычная арганізацыя, якая кіруецца Цэнтральным Саветам з дзевяці чалавек, адзін з якіх займае пазіцыю Старшыні. Трапіць у Савет можа любы сябра арганізацыі, працэдура вельмі простая: трэба толькі падаць заяву, каб З’езд мог выбраць цябе.

Хочаш трапіць у Савет АПБ ці стаць Старшынёй арганізацыі?

Сёлета вызваляецца адно месца ў Цэнтральным Савеце, адно – у рэвізійнай камісіі, а таксама месца Старшыні! 

Цэнтральны Савет вылучыў па адной кандыдатуры на кожную з вакантных пазіцый. 

Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 2студзеня. 

Што трэба зрабіць? 

Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост якіх – ад 16 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2017 ці 2018 годзе і з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. 

Балатавацца ў Цэнтральны Савет (ЦС) і на пазіцыю Старшыні могуць толькі сябры АПБ (ад 18 гадоў і болей, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2017 ці 2018 годзе і з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі).

Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання чакаем заявы ў Сакратарыят АПБ да 25 студзеня 2018 года ўключна на электронны адрас info@ptushki.org. 

Увага: таксама можна даслаць заяўку на паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4), заяўка павінна быць адпраўлена не пазней за 22 студзеня па паштовым штэмпелі.

Заяўкі, якія прыдуць са спазненнем, разглядацца не будуць.  

Выбары пройдуць 2студзеня на ХХІ З’ездзе АПБГаласавацьмогуць усе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2017ці 2018год. Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (ад 18 гадоў і болей) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ. 

Вытрымкі са Статута АПБ:

4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сябраў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сябраў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.

Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ

Калі тыхочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ – запрашаем далучацца! Чакаем тваёй заяўкі!

Даведка

Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў цябе ёсць такія пытанні, пабольш падрабязную інфармацыю звяртайся ў офіс АПБ: (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: