Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Рудахвостка-чарнушка і белая пліска — вынікі акцыі «Птушкі ля кармушкі»
Навіна арганізацыі ад 23 студзеня 2018 года
Амаль 2000 удзельнікаў і звыш 8 000 птушак — вынікі акцыі АПБ "Птушкі ля кармушкі" ў гэтым годзе! З усіх куткоў краіны мінулымі выходнымі зляталіся дадзеныя птушыных назіранняў.
Рэйтынг самых папулярных гасцей птушыных сталовак такі:
1 месца – вялікая сініца (3088 асобінаў)
2 месца – палявы верабей (1446 асобінаў)
3 месца – дамавы верабей (2510 асобінаў)
Таксама завітвалі гілі і амялушкі, сініца-апалоўнік і чубатая, таўстадзюбы і нават птушка 2018 года – шчыгел!
Поўны спіс відаў можна спампаваць тут.
"Пожалуй, самые интересные наблюдения на кормушке это — белая трясогузка в Слуцке и две горихвостки-чернушки в д. Лучники Слуцкого района. Это насекомоядные птицы, которые редко зимуют у нас в стране. Сделать фотографии этих птиц не получилось, но опрос наблюдателей позволяет утверждать, что они не ошиблись в определении." – каментуе спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Сямён Левы.
"21 января 2018 года в течение часа в окрестностях школы наблюдали за птицами. Насчитали девять видов. В учетный список попали большая синица, снегирь, зеленушка, полевой воробей, галка, серая ворона, сорока, сизый голубь. Большие синицы частенько посещали кормушки. Снегири питались крылатками клена. Полевые воробьи кормились семенами шишечек туи. Сорока прятала свою добычу на развилистой ветке дерева, покрытой толстым слоем снега. Теперь ребята знают, что регулярная подкормка зимой спасет десятки и сотни птиц, которые принесут большую пользу: сохранят зеленые насаждения в садах и парках нашего города. Наши данные по учету птиц уже полетели в АПБ." – дзеліцца ўражаннямі кіраўніца клуба АПБ “Крылаты дазор” Ірына Бірына-Паўлава.
Розыгрыш значакаў! З дапамогай сайта randomus.ru сярод удзельнікаў акцыі мы разыгралі птушыныя значакі, прыляцяць па пошце яны наступным людзям:
Віншуем!
Зіма працягваецца і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак. Калі ў цябе не было часу павесіць кармушку, але з'явілася натхненне — раім звярнуцца да адмысловай падказкі. Нагадваем, што сёлета ў сталоўцы на ўскрайку Белавежскай пушчы ўсталявана камера, сачыць за птушынымі прыгодамі цяпер можна анлайн!
Дзякуй усім удзельнікам акцыі за падтрымку птушак! Дзяліся сваімі гісторыямі і фота з хэштэгам #птушкілякармушкі ў сацыяльных сетках на працягу зімы. Няхай твае дні поўняцца радасцю, а кармушкі — гасцямі!
Карына Салавей, каардынатарка акцыі "Птушкі ля кармушкі"
Падзяліся артыкулам у сацсетках: