Водна-балотны тыдзень у Белавежскай пушчы

ад 26 студзеня 2018 года

Ва ўсім свеце 2 лютага адзначаюць Міжнародны дзень водна-балотных угоддзяў – свята балотаў, азёраў і рачных разліваў. У Беларусі іх шмат, і гэтае багацце важна захаваць не толькі для нашай краіны.

У 2017 годзе ў Белавежскай пушчы АПБ сумесна з Нацпаркам упершыню зладзілі Тыдзень водна-балотных угоддзяў (ВБУ). І сёлета напрыканцы студзеня і ў пачатку лютага зноў пройдуць прысвечаныя ім мерапрыемствы.

29 студзеня ў Музеі прыроды адбудзецца адкрытая лекцыя навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі Паўла Пінчука і кандыдата біялагічных навук Наталлі Карліёнавай. Якой была б Белавежская пушча без сваіх рэчак, азёраў і балотаў? Навукоўцы раскажуць пра крывяносную сістэму пушчы.

Што: Адкрытая лекцыя «Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі і Белавежскай пушчы, іх месца і роля ў захаванні біялагічнай разнастайнасці»

Калі: 29 студзеня, панядзелак, 13.00

Дзе: Канферэнц-зала Музея прыроды ў Белавежскай пушчы

 

На працягу тыдня вучні Камянюкскай школы змогуць творча падысці да тэмы захавання балотаў: для іх зладзяць адмысловыя майстар-класы. Школьнікі даведаюцца пра забруджванне вады мікрапластыкам і змогуць самастойна вырабіць экаторбы, кааб паменшыць уласнае карыстанне пластыкам.

Што: Майстар-класы па крэатыўным дызайне на тэму захавання балотаў

Калі: з 29 студзеня па 2 лютага

Дзе: Камянюкская СШ

Рака Лясная. Фота М. Бышнёва

30 студзеня на круглым стале абмяркуюць праблемы пушчанскай ракі Лясная. Пытанне пра тое, расчышчаць ці не расчышчаць рэчышча гэтай малой ракі, цяпер востра дыскутуецца рознымі бакамі.

Што: Круглы стол па праблемах ракі Лясной

Калі: 30 студзеня, аўторак

Дзе: рэдакцыя газета «ВячэрніБрэст», г. Брэст, вул. Пушкінская, 11

У Міжнародны дзень ВБУ, 2 лютага, у Каменюках адбудзецца семінар па захаванні водна-балотных угоддзяў. На семінары падвядуць вынікі працы па завахаванні водна-балотных угоддзяў у Белавежскай пушчы, а таксама ўвогуле Тыдня ВБУ.

«Найстарэйшы нацыянальны парк у свеце – Елаўстонскі ў ЗША, а ў Беларусі першы — гэта Белавежская пушча, — гаворыць дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі. — Гэта флагман, гэта ўзор, на які арыентуюцца адміністрацыі іншых прыродных тэрыторый, якія знаходзяцца пад аховай. Усё, што апрабіравана тут,  можа быць распаўсюджанае пасля на іншыя тэрыторыі, як  тыя, што знаходзяцца пад аховай, так і гаспадарчыя. Супрацоўнічаць з цяперашняй адміністрацыяй нацыянальнага парку лічым за гонар. За ўсю гісторыю Пушчы ніхто яшчэ не зрабіў так шмат дзеля аднаўлення гідралагічнага рэжыму, асновы існавання пушчанскіх экасістэмаў. Масавае пасляваеннае асушэнне пушчанскіх балотаў падарвала ўстойлівасць Пушчы – асабліва на фоне зменаў клімату. Частка поймаў рэк і балот адноўленая, але яшчэ больш належыць зрабіць разам».

Што: Семінар па захаванні ВБУ

Калі: 2 лютага, пятніца – Міжнародны дзень ВБУ

Дзе: Каменюкі

 

Як прайшлі мерапрыемствы, мы раскажам на нашым сайце – сачы за навінамі!

 

Дапамажы нам аднавіць балоты – падтрымай АПБ ахвяраваннем!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: