АПБ у «Лічбах і фактах» 2017

ад 30 студзеня 2018 года

Выйшла традыцыйная справаздача АПБ «Лічбы і факты»за 2017год. Чым быў адметны год жаўрука-смецюха ў нашай працы?

АПБ зладзіла ўлікі вяртлявай чаротаўкі, шэрага жураўля, белага бусла, а таксама правяло зімовыя ўлікі вадаплаўных.  Працягваліся акцыі па вывучэнні і захаванні вялікага арляца і пушчанскіх ваўкоў, а ў Варнянах адкрыўся Ласасёвы цэнтр, дзе можна бліжэй пазнаёміцца з гэтай адметнай і, на жаль, ужо рэдкай беларускай рыбай.

Мы скончылі забалочванне  балота Дзікі Нікар у Белавежскай пушчы, а таксама падтрымалі аднаўленне балота Папялёва, даследавалі ТВП і ладзілі валанцёрскія летнікі – у тым ліку на Тураўскім балонні, арэнду якога нам працягнулі яшчэ на 10 гадоў.

Дзякуючы ахвяраванням на фасадзе дома ў Маларыце з’явілася графіці з жаўруком-смецюхом, а на сцяне “Дома АПБ” – з гогалем. Мы зноў удзельнічалі ў выставе Birdfairу Вялікабрытаніі, ладзілі для птушкароў экскурсіі, назіранні і чэмпіянаты па фотабёрдынгу.

 

Спампаваць Лічбы і Факты – 2017

 

Мы працягваем нашую працу дзеля дзікай прыроды – разам з вамі мы здольныя збаць шмат і дасягнуць лепшых вынікаў. Разам для птушак і людзей! 

Як стаць сябрам АПБ 

Як аплаціць сяброўскі ўзнос 

Як зрабіць ахвяраванне ў АПБ 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: