Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Моладзь і лета
Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы,Навіна арганізацыі ад 2 жніўня 2016 года
Маленькія лосі, алені, жураўлі… Такое «зялёнае» лета у Белавежскай пушчы! Больш звяроў — у нашым штомесячным аглядзе.Маленькія лосі, алені, жураўлі… Такое "зялёнае" лета у Белавежскай пушчы! Больш звяроў — у нашым штомесячным аглядзе.
Хто прыляцеў на "Канал дзікай прыроды"? Рэдкі госць з Чырвонай книгі — чорны бусел!
Буслы — верныя свайму дому птушкі. Гняздо будуюць з галінак, кавалкаў дзірвана, высцілаюць сухой травой, а часам мохам з прымешкай лісця. Гняздо выкарыстоўваецца на працягу шэрагу гадоў, часам з перапынкамі, пастаянна дабудоўваецца і можа дасягаць значных памераў. Адна пара можа мець нават два гнязда на адлегласці 150-1000 м адно ад другога і займаць іх па чарзе.
Восеньская міграцыя пачынаецца з канца ліпеня і праходзіць да верасня, таму спяшайцеся убачыць нашых прыгожых сяброў!
Сямейная ідылія на "Канале дзікай прыроды": мама, тата і я — птушаня жураўля!
Да птушанят і самец, і самка моцна прывязаныя і ў выхаванні малых удзельнічаюць абедзве птушкі. Як толькі птушаняты памацнеюць, бацькі адводзяць іх ад гнязда — у чарот, прырэчныя зараснікі, хмызнякі. Калі птушаняты пачнуць лятаць, бацькі вылятаюць з імі на блізка размешчаныя хлебныя палі або лугі, а на адпачынак (на ноч і апоўдні) вяртаюцца назад да месца, якое абралі раней. Мацнейце хутчэй, малыя!
Фотасесія куніцы на "Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"!
Звярніце ўвагу на хвост звярка: звычайна ён цямней, чым спіна, але ў нашага госця ён ці выгарэў, ці то не выліняў. А можа, лясной жыхар вырашыў адмыслова перад здыманнем пафарбаваць хвост? Дзяліцеся сваімі версіямі ў каментарах!
Даўно ўжо рысь не цешыла сваім з'яўленнем наш "Канал дзікай прыроды". Малайчына, выправілася!
А мы хочам нагадаць, што рысь красуецца не толькі на фотаздымках, але і ў Гомелі: намаляваная — на гербе горада, і паўтаратонная бронзавая — над Сожам, сустракае гасцей з заходняга напрамку. Прапануем вам пазнаёміцца з топам звярыных скульптур Беларусі і знайсці ў ім насельнікаў Белавежскай пушчы!
Самы сапраўдны лось на "Канале дзікай прыроды"! І бонусам — ласяня 🙂
Па характары харчавання лось тыпова дрэваедны звер. Асноўны яго корм — хмызнякі і дрэвы, пачынаючы з лістоты ды парасткаў і канчаючы карой і нават драўнінай. Дрэўцы, да верхавін якіх ласю цяжка дацягнуцца, ён нагінае цяжарам свайго цела, прапускаючы ствалы паміж ног, і начыста аб'ядае галінкі.
Аблюбаваныя пароды — асіна, вярба, бяроза. Нават летам, калі ласі ядуць і сакавітую травяністую расліннасць, драўняны корм займае важную ролю ў іх рацыёне. Таму важна не рубіць дрэвы: не пакідайце лася галодным!
Алені — вось на каго варта любавацца! Таму "Канал дзікай прыроды" сёння цалкам прысвечаны гэтым прыгажунам, ад вялікіх да малых.
Самкі бязрогія, у самцоў галава ўбрана выдатнымі галінастымі рагамі, а малыя — мілыя ды плямістыя. Напэўна, алені ведаюць пра сваю прыгажосць, таму так любяць пакрасавацца перад камерамі і зрабіць сэлфі. Час зарэгістравацца ў Instagram, алені!
А для тых, хто любіць усё таемнае, загадка: як думаеце, на 2-х апошніх фота тыя ж самыя алені ці не?
Сустракаем жнівень разам! І паспейце наведаць Белавежскую пушчу летам!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: