Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Хутка восень: 3 верасня — Birdrace 2016!
Навіна арганізацыі ад 23 жніўня 2016 года
12 гадзін спаборніцтваў. 12 гадзін птушак. АПБ запрашае ўдзельнічаць у XIII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace 2016!3 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Розныя маршруты, розныя людзі і розныя віды. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XIII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace 2016! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені — 3 верасня.
Фармат спаборніцтваў: 6 гадзін раніцы – старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек – убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.
Хто можа ўдзельнічаць? Усе жадаючыя, у тым ліку жыхары іншых краін. Два прадстаўніка каманды павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.
Як зарэгістраваць каманду? Дашліце заяўку ў Сакратарыят АПБ да 18.00 2 верасня на info@ptushki.org.
Што пазначыць пры рэгістрацыі каманды?
Не адкладайце падачу заяўкі на апошнія дні: запрашайце сяброў і плануйце выходныя зараз!
У мінулым годзе пад час 12-гадзінных спаборніцтваў каманда «Цмокі» убачыла 112 відаў птушак і стала пераможцам.
Цікава, што сучасны рэкорд для 12-гадзінных спаборніцтваў у Беларусі — 120 відаў. У 2014 годзе у спіс каманды "Арлы і стрынаткі" патрапілі 120 відаў птушак.
Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? Ці зможам мы адшукаць магію лічбаў Чэмпіяната, як у мінулым годзе? Ці пойдуць каманды старымі маршрутамі? І канешне хто стане самым спрытным? Хутка даведаемся адказы на гэтыя і іншыя пытанні!
А пакуль – чакаем вашых заявак! Birdrace – унікальныя спаборніцтвы: паспейце далучыцца!
Даведка:
Падзяліся артыкулам у сацсетках: