Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Новы «стары» праект АПБ для развіцця сеткі захавальнікаў
Навіна арганізацыі ад 20 кастрычніка 2009 года
З 16 па18 кастрычніка адбылася стартавая сустрэча для новага праекта “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, мэта якога далейшае развіццё сеткі захавальнікаў ТВП. Выконваць яго будзе АПБ разам з Літоўскім і Шведскім арніталагічнымі таварыствамі (LOD і SOF) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers. Нагадаем, што пачатак быў пакладзены сумесным праектам АПБ і SOF, для ТВП “Балота Званец”, “Балота Ельня”, “Налібоцкая пушча” і “Гарадзенская Свіслач”.Новы “стары” праект АПБ для развіцця сеткі захавальнікаў
З 16 па18 кастрычніка адбылася стартавая сустрэча для новага праекта “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, мэта якога далейшае развіццё сеткі захавальнікаў ТВП. Выконваць яго будзе АПБ разам з Літоўскім і Шведскім арніталагічнымі таварыствамі (LOD і SOF) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers. Нагадаем, што пачатак быў пакладзены сумесным праектам АПБ і SOF, для ТВП “Балота Званец”, “Балота Ельня”, “Налібоцкая пушча” і “Гарадзенская Свіслач”.
Першая сустрэча адбылася ў Літве, у вядомым арнітолагам месцы –Ventes ragas, дзе размешчана літоўская станцыя кальцавання птушак. Знаходзіцца яна на беразе Куршскага заліва Балтыйскага мора і ўражвае як вынікамі сваей працы за год тут кальцуюць 50-70 тысяч птушак! так і памерамі сетак для іх адлову, нездарма яны занесены ў сусветную кнігу рэкордаў Гінэса, як самыя вялікія ў свеце.
У сустрэчы прынялі ўдзел лідэры літоўскіх суполак захавальнікаў трох ТВП, дзе будзе адбывацца праект. З Шведскага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі аднаго з яго паўночных аддзяленняў: Västerbottens Ornitologiska Förening, якое будзе прадстаўніком SOF у праекце. Ад АПБ у ей прынялі ўдзел Яўген Лабанаў, Мікалай Чэркас і Вольга Лукшыц.
Галоўнымі мэтамі сустрэчы было знаёмства ўдзельнікаў паміж сабой, прэзентацыя праекта і абмеркаванне прац для яго выканання. Літва і Беларусь пазнаёмілі ўсіх з тэрыторыямі, якія будуць прымаць удзел у праекце. З боку Беларусі гэта ТВП “Сэрвач” “Балота Ельня”, і “Налібоцкая пушча”, праца на апошніх двух была распачата год таму, на іх былі створаны сеткі захавальнікаў, а ўдзел у наступным праекце дазволіць падрыхтаваць людзей да правядзення сапраўднага маніторынгу гэтых тэрыторый. Што датычыцца ТВП “Сэрвач”, то на ёй праект распачнецца стварэнням сеткі захавальнікаў.
З боку Літвы будуць задзейнічаны ТВП возера “Kretuonas”, забагненная торфараспрацоўка “Novaraistis” і лясны масіў “Biržų giria”.
Акрамя абмеркавання праекта ўдзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца з птушкамі, пад час наведвання станцыі кальцавання і некаторых ТВП. Беларускіх прадстаўнікоў асабліва ўразіла дэльта і яго пойма Нёмана, якая пад час паводкі цалкам заліваецца вадой. На шляху праз усю Літву цікава было паглядзець, што сабой уяўляе рыбаход для ласося.
Галоўны вынік сустрэчы – добры пачатак праекта, які будзе цікавы ў выкананні і паспрыяе ўмацаванню сяброўства з нашымі суседзямі і захаванню каштоўных пріродных тэрыторый.
Вольга Лукшыц, каардынатар праекта
Падчас абмеркаванняў |
Удзельнікі сустрэчы |
Сетка для адлова птушак на станцыі кальцавання птушак Ventes ragas |
Рыбаход |
Удзельнікі сустрэчы на станцыі кальцавання птушак Ventes ragas |
Адлоўленыя птушкі "чакаюць" свае кольцы |
Сіняя сініца |
Падзяліся артыкулам у сацсетках: