Маразы не спынілі нашых валанцёраў!

ад 23 снежня 2009 года

Канец снежня – час набліжэння святаў і заканчэнне нерасту ласосяў. Таксама падыходзе да завяршэння і акцыя АПБ па арганізацыі валанцёрскага назірання за месцамі нерасту, для прадухілення браканьерства (нераст рэдка калі адбываецца ў студзене). У мінулыя выхадныя (19-20 снежня) каманда з чатырох валанцёраў – Мікалая Чэркаса, Арцёма Бусько, Віктара Казлоўскага, Вольгі Лукшыц, не пакінула без назірання пэўныя рэкі, дзе нерасцяцца “беларускія” ласосі кумжа і сёмга.

Канец снежня – час набліжэння святаў і заканчэнне нерасту ласосяў. Таксама падыходзе да завяршэння і акцыя АПБ па арганізацыі валанцёрскага назірання за месцамі нерасту, для прадухілення браканьерства (нераст рэдка калі адбываецца ў студзене).

У мінулыя выхадныя (19-20 снежня) каманда з чатырох валанцёраў – Мікалая Чэркаса, Арцёма Бусько, Віктара Казлоўскага, Вольгі Лукшыц, не пакінула без назірання пэўныя рэкі, дзе нерасцяцца “беларускія” ласосі кумжа і сёмга. У адрозненні ад папярэдніх выяздаў, дадзены адбываўся ва ўмовах сапраўднай зімы – берагі рэк і наваколле пакрыта снегам, добры мароз, а некаторыя ўчасткі ручаёў нават пакрыты льдом.

Суровае надвор’е не спужала нас і запланаваные мерапрыемствы былі выкананы.

У самы прыдатны для браканьераў час – поздні вечар і ранак, на дзвух рэках было па пары валанцёраў з ліхтарамі, прыборамі начнога бачання, рацыямі. Прыборы начного бачання былі своечасова прадастаўлены беларускім вытворцам оптыкі – кампаніяйYukon Advanced Optics і актыўна выкарыстоўваліся падчас большасці выяздаў. З дапамогай дадзенай тэхнікі можна было не сумнявацца ў тым, што браканьеры не застануцца незаўважнымі нават цёмнай ноччу.

Наяўнасць снегу за некалькі дзён дазволіла праглядзець наваколле і берагі рэк, каб высвятліць – ці быў хто на рэках за час нашай адсутнасці. Акрамя таго, глыбокай ноччу шоў снег, які замёў усе адбіткі. Пакінуўшы сваю вахту каля апоўначы, і аднавіўшы яе з паловы шостага, мы змаглі дасканала высвятліць, што нікога не было ў начны час, бо так і не ўбачылі ніводнага адбітка. Ці то мы напужалі браканьераў з вечара, ці то мароз, ці то сканчэнне нерасту стала прычынай таго, што парушальнікі аддалі перавагу сну.

У хуткім часе, пасля таго, як іхтыолагі зробяць чарговае абследванне рэк пасля нерасту, у рамках штогадовага маніторынгу, будзе падведзены вынік усей акцыі валанцёрскіх выяздаў на нерастовыя рэкі для прыдухілення браканьерства. Дадзеная інфармацыя будзе размешчана на нашым сайце.

Але ўжо можна казать пра шэраг праблем, якія існуюць і пагражаюць ня толькі захаванню, але і існаванню кумжы, сёмгі ў Беларусі, якія сустракаюцца толькі на поўначы Гродзенскай вобласці. Акрамя браканьерства (ахвярамі якога таксама становяцца прадстаўнікі больш пашыраннага, але таксама “чырвонакніжнага” віда – ручаёвая стронга), некаторыя рэкі забруджваюца сельскагаспадарчымі сцёкамі, маюць непраходныя для рыб перашкоды.

Вольга Лукшыц, каардынатар акцыі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: