На ТВП Ельня абмежавана веснавое паляванне

ад 16 сакавіка 2010 года

Негледзячы на тое, што беларускі ўрад пакуль што не прыняў ніякага рашэння наконт забароны веснавога палявання ў нашай краіне, выйсце усё ж існуе.

13 сакавіка у нашай краіне адкрылася веснавое паляванне на гусей. І хаця зімовае надвор’е пакуль што не спрыяе масавай міграцыі, не за гарамі той час, калі гусіныя чароды, спакойна пераадолеўшыя большую частку Еўропы, замест доўгачаканага адпачынку і ежы, так неабходных ім для далейшага пералёту і гнездавання, атрымаюць на “гасцінных” беларускіх палетках набоі шроту і карцечы…


Негледзячы на тое, што беларускі ўрад пакуль што не прыняў ніякага рашэння наконт забароны веснавога палявання ў нашай краіне, выйсце усё ж існуе. Першыя крокі ў гэтым накірунку зрабіла дырэкцыя ДПУ “Спораўскі” і “Ельня” . Па іх ініцыятыве, падтрыманай раённымі выканкамамі, мясцовыя паляўнічыя калектывы прынялі рашэнні аб стварэнні “зон пакою” на тэрыторыях заказніка “Ельня ” і большай часткі заказніка “Спораўскі ”. Веснавое паляванне на водна-балотных птушак у гэтых зонах будзе забаронена.


Шчыра віншуем нашых калег з першай перамогай і звяртаемся да дырэкцый іншых прыродаахоўных устаноў, у першую чаргу, створаных на буйных міграцыйных шляхах, падтрымаць гэтую ініцыятыву.
Дарэчы, лісты з заклікам ужо накіраваныя па адпаведных адрасах.

Прэсс-служба АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: