Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
АПБ захоўвае чырвонакніжніка
Навіна арганізацыі ад 18 сакавіка 2010 года
Адным з прыярытэтных відаў, за захаванне якіх Беларусь “нясе адказнасць перад сусветнай грамадскасцю”, з’яўляецца вялікі арлец. Нагадаем, што на тэрыторыі нашай краіны гняздуецца каля 15 адсоткаў еўрапейскай папуляцыі гэтай рэдкай птушкі.
Адным з прыярытэтных відаў, за захаванне якіх Беларусь “нясе адказнасць перад сусветнай грамадскасцю”, з’яўляецца вялікі арлец
. Нагадаем, што на тэрыторыі нашай краіны гняздуецца каля 15 адсоткаў еўрапейскай папуляцыі гэтай рэдкай птушкі.
Зараз АПБ выконвае праект “Забяспечанне аховы глабальна-пагражаемага вялікага арляца ў Беларус
і”, накіраваны ў першую чаргу, на выяўленне і захаванне месцаў гнездавання гэтага віду ў Беларусі. У гнездавым сезоне 2009 года спецыялістамі АПБ даследавана 27
гнездавых участкаў вялікага арляца. Па усіх гнездах падрыхтаваны дакументы для перадачы іх пад ахову. Усе дакументы накіраваныя ў адпаведныя інспекцыі прыродных рэсурсаў.
Яшчэ адзін унёсак у паляпшэнне ўмоў для выжывання вялікага арляца ў нашай краіне зроблены ў рамах праекту “Распрацоўка і арганізацыя біятэхнічных мерапрыемстваў па ўсталяванню штучных гнёздаў для рэдкіх, занесеных у Чырвоную кнігу, а таксама рэсурсных відаў птушак ”. У шэрагу з іншымі штучнымі гнёздамі ў лясной частцы заказніка “Спораўскі” у сакавіку 2010 было пабудавана 9 штучных платформ, каторыя, як мяркуецца, могуць быць заселены арляцамі (вялікім альбо малым). Абодва гэтыя віды гняздуюцца ў азначаным участку заказніка.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: