Сустрэчы у Глыбоцкім раёне

ад 29 сакавіка 2010 года

У Глыбокім і адной з вёсак раёна – Дзеркаўшчына, прайшлі інфармацыйныя сустрэчы для стварэння сеткі захавальнікаў ТВП “Сэрвач” з аматарамі прыроды.

Сустрэчы у Глыбоцкім раёне

У Глыбокім і адной з вёсак раёна – Дзеркаўшчына, прайшлі інфармацыйныя сустрэчы для стварэння сеткі захавальнікаў ТВП “Сэрвач” з аматарамі прыроды (26-27 сакавіка).

Мэта сустрэч была распавесці людзям пра каштоўнасць тэрыторый, на якіх яны жывуць, або бываюць, пазнаёміць з дзейнасцю АПБ, а галоўнае заахвоціць жадаючых стаць адным з захавальнікаў і паўдзельнічаць ў наступных мерапрыемствах, якія плануецца здзейсніць па праекту «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі ».

абмеркаванне плюсаў і мінусаў жыцця каля ТВП для людзей на сустрэчы ў Дзеркаўшчыне


Негледзячы на знянацку аб’яўленныя суботнік для жыхароў раёна і горада, сустрэчы адбыліся і паклалі пачатак далейшай працы з захавальнікамі ТВП “Сэрвач”. У іх прыняло ўдзел каля двадцаці чалавек, многія з каторых сталі захавальнікамі.

Праект «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі» выконваецца АПБ разам з літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры падтрымке Nordic Council of Ministers.

Каардынатар праекта Лукшыц Вольга



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: