Мiжнародны дзень птушак ў мінскіх вну

ад 5 красавіка 2010 года

Студэнты- сябры АПБ, а таксама ДАП, правялі акцыі ў мінскіх вышэйшых навучальных установах, прысвечаныя Міжнараднаму дню птушак.

Першага красавіка студэнты- сябры АПБ, а таксама ДАП (дружына аховы прыроды) правялі акцыі ў мінскіх вышэйшых навучальных установах, прысвечаныя Міжнараднаму дню птушак.

.

Мэта акцый – звярнуць ўвагу грамадзян на праблемы, якія існуюць вакол птушак у нашай краіне. Па-першае, гэта знікненне месцаў гнездавання ў выніку актыўнага асушэння балот і высечкі спелых лясоў.Таксама ставілася задача прыцягнуць увагу грамадскасці да назірання за птушкамі.

У акцыі прымалі ўдзел студэнты біялагічнага факультэта БДУ, а таксама выкладчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі Нямчынаў Максім Юр`евіч. Далучыліся да акцыі таксама студэнты Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

студэнты - удзельнiкi акцый


Грамыка Андрэй, тэкст i фота аўтара



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: