Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Фотавыстава Налібоцкая пушча — тэрыторыя, важная для птушак
Навіна арганізацыі ад 8 красавіка 2010 года
Валожынскі раённы музей шчыра адчыніў дзверы аматарам прыроды і прыгожага. Метавіта тут, у сераду, 7 красавіка, адбылося адкрыццё-прэзентацыя фотавыставы “Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак”.Валожынскі раённы музей шчыра адчыніў дзверы аматарам прыроды і прыгожага. Метавіта тут, у сераду, 7 красавіка, адбылося адкрыццё-прэзентацыя фотавыставы “Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак” .
Дзе, на працягу месяца будзе дэманстравацца 30 фотаздымкаў птушак, лепшых фатографаў Беларусі (В. Казлоўскага, М. Вераб’я, В. Юрко, Т. Раманавай ). Усе фотаздымкі былі пераможцамі або прэтэндэнтамі на перамогу ў фотаконкурсах АПБ “Птушка ў аб’ектыве” у 2008 і 2009 годах. На выставе дэманструюцца фотаздымкі амаль двух дзесяткаў відаў птушак, а таксама серыі фотаздымкаў, пра цікавейшыя паводзіны на таках цецярукоў і глушцоў, маляўніча адлюстраваных Віктарам Казлоўскім.
На адкрыцці выставы прысутнічала шмат гасцей, якія на працягу месяца будуць актыўна ўдзельнічаць у яе жыцці. Шмат гасцей было з аддзела культуры, раённай і дзіцячай бібліятэк, аддзела адукацыі Валожынскага раёна. Завітала група супрацоўнікаў “Белджярпалявання”, якія выконваюць кіраванне заказнікам “Налібоцкая пушча”. З боку АПБ у мерапрыемстве ўдзельнічала Вольга Лукшыц, якая правяла першую экскурсію на выставе, а таксама расказала пра цікавыя кампаніі АПБ – “Жывая вясна” і “Птушка года”. Рэгіянальны каардынатар сеткі захавальнікаў ТВП “Налібоцкая пушча” Алесь Белы пазнаёміў з дзейнасцю і планамі развіцця сеткі захавальнікаў Налібоцкай пушчы.
Выстава адчынілася ў кантэксце развіцця сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак, якое адбываецца ў рамках праекта з Літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі».
Вольга Лукшыц, супрацоўнік па стварэнню сеткі захавальнікаў ТВП.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: