Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Як вызначаць земнаводных?
Навіна арганізацыі ад 17 кастрычніка 2007 года
АПБ падрыхтавала і надрукавала каляровую табліцу-вызначальнік дарослых земнаводных Беларусі. На адной старонцы каляровыя фотаздымкі ўсіх відаў амфібій, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны. Характэрныя рысы кожнага віда пазначаны стрэлкамі і схематычнымі малюнкамі. На адваротнай старонцы — тэкставы вызначальнік.Фота і вызначальнік (на рускай мове) падрыхтаваў Руслан Навіцкі (Інстытут заалогіі НАН Беларусі). Дадзенае выданне зроблена ў межах праекту "Заахвочванне мясцовага насельніцтва і ўладаў Палескага рэгіёну ў практычную дзейнасць па захаванні біяразнастайнасці праз работу школьных экалагічных клубаў". Табліцы выдадзены пры фінансавай падтрымцы Праграммы Малых Грантаў Глабальнага Экалагічнага Фонду.
Гэты вызначальнік ужо атрымалі ўсе клубы, якія працуюць па праекту "Заахвочванне мясцовага насельніцтва і ўладаў Палескага рэгіёну ў практычную дзейнасць па захаванні біяразнастайнасці праз работу школьных экалагічных клубаў".
А хутка ён будзе дасылацца ўсім клубам АПБ "Крылаты дазор".
17-10-2007
АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: