Гэта ўжо гісторыя (толькі факты)

ад 15 красавіка 2010 года

Вясной 1985 г. было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства, якое ў той час аб’ядноўвала ўсіх арнітолагаў Беларусі.

Вясной 1985 г. было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства, якое ў той час аб’ядноўвала ўсіх арнітолагаў Беларусі, у першую чаргу – прафесійных, але і некалькі дзесяткаў аматараў. Першым старшынёй арганізацыі з’яўляўся Міхаіл Сцяпанавіч Долбік, які ўзначальваў групу арніталогіі Інстытута заалогіі АН БССР. На гэтай пасадзе яго змяніў выкладчык кафедры заалогіі Белгосўніверсітэта Леанід Паўлавіч Шкляроў.

Беларускія арнітолагі пад час заалагічных канферэнцый ў Мінску (1983)


21 студзеня 1992 г. пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага арніталагічнага таварыства (БАТ), якое з’явілася правапераемнікам Беларускага аддзялення былога Усесаюзнага арніталагічнага таварыства. 14 верасня 1992 г. таварыства зарэгістравана Мінюстам РБ (пасведчанне № 412) як грамадская арганізацыя, прымаючая актыўны ўдзел у развіцці ў Рэспубліцы Беларусь арніталагічных работ, аб’яднанні арнітолагаў (вучоных і аматараў) для вырашэння задач у вывучэнні і ахове птушак. На з’ездзе прысутнічала 40 дэлегатаў. Прэзідэнтам БАТ быў абраны Шкляроў Леанід Паўлавіч, віцэ-прэзідэнтам – Нікіфараў Міхаіл Яфімавіч, вучоным сакратаром – Самусенка Ірына Эдуардаўна, членамі Прэзідыума – Грычык Васіль Вітальевіч і Ямінскі Барыс Віктаравіч. У склад Рэспубліканскага Савета (усяго 15 чалавек) акрамя вышэйназваных членаў Прэзідыума ўвайшлі Бірукоў Віктар Пятровіч, Бышнёў Ігар Іванавіч, Вязовіч Юрый Анастасавіч, Дарафееў Анатоль Максімавіч, Дучыц Уладзімір Мікалаевіч, Іваноўскі Уладзімір Валянцінавіч, Малюціна Надзея Ўладзіміраўна, Паўлюшчык Таццяна Яўгенаўна (скарбнік), Рудамётаў Алег Аляксандравіч, Цішачкін Аляксей Канстанцінавіч. Членамі Рэвізійна камісіі абраны Бурко Леанід Дмітрыевіч, Байдакоў Уладзімір Мікалаевіч і Парэйка Алег Аляксандравіч. Дэлегаты з’езда адзінадушна вырашылі і прагаласавалі за прысваенне таварыству імя Анатоля Уладзіміравіча Фядзюшына – выдатнага даследчыка фаўны Беларусі. БАТ налічвала каля 100 членаў.


У 1993 г. у г.Гродна ствараеца Заходне-беларускае таварыства аховы птушак (ЗБТАП), якое налічвала каля 60 членаў амаль з усіх абласцей Беларусі.
27 кастрычніка 1995 г. у сувязі з неабходнасцю перарэгістрацыі таварыства адбыўся яшчэ адзін “ўстаноўчы” з’езд, у якім узялі ўдзел 63 чалавека. 6 чэрвеня 1996 г. БАТ перарэгістраваны Мінюстам БР (пасведчанне № 0690).


З Інфармацыйнага ліста Прэзідыўма Рэспубліканскага Савета БАТ:
“21 февраля 1997 г. состоялось общее собрание Белорусского орнитологического общества, на котором было объявлено о возобновлении деятельности БОО после перерыва в 1995-96 гг. На собрании присутстовало 47 человек из различных регионов Республики. Представлена информация о деятельности БОО – пополнении Эколого-фаунистического орнитологического банка, работе Белорусской орнитофаунистической комиссии, подготовке информации для атласа “Птицы Европы”, международных связях и др. Избран Республиканский совет БОО в составе 11 человек: М.Никифоров (президент), А.Дорофеев и А.Тишечкин (вице-президенты), И.Самусенко (ученый секретарь). Л.Шкляров, В.Гричик, А.Козулин, В.Ивановский, А.Винчевский, И.Бышнев, Н.Черкас.
На заседании РС 18 марта 1997 г. избран Президиум РС в составе 6 человек: М.Никифоров, А.Дорофеев, А.Тишечкин, И.Самусенко, В.Гричик, А.Козулин.


Президиум РС БОО определил программу работ общества на 1997 г. и перспективу. Приоритетными были определены разработка проектов по кольцеванию птиц, по выявлению мест обитания редких видов птиц (отв. кураторы В.Гричик, А.Тишечкин), изучению миграций, выявлению мест концентраций птиц на пролете, зимовке, при линьке и др. (М.Никифоров, А.Козулин). Ряд исследовательских проектов планируется посвятить отдельным видам и группам птиц, в частности, серому журавлю (В.Гричик), аистообразным (И.Самусенко), куриным (М.Никифоров). Все проекты предполагают широкое участие орнитологов из регионов и любителей.


В соответствии с решением общего собрания БОО от 21.02.1997 г. о создании Национального центра кольцевания и Национального комитета по кольцеванию, а также решением Республиканского Совета БОО от 18.03.1997 г. Президиум поручает ответственным за кольцевание А.М.Дорофееву и Ю.А.Вязовичу: организовать через СМИ и другие каналы оповещение международных центров и населения о реорганизации системы кольцевания птиц в РБ…»

арнітолагі пад час заалагічных канферэнцый ў Мінску ( 1994 г.)


10 красавіка 1998 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства “Ахова птушак Беларусі”, на якім сябры БАТ і ЗБТАП вырашылі аб’яднацца.
Паколькі БАТ не прайшло неабходную працэдуру перарэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, з 1 жніўня 1999 г. таварыства вымушана было спыніць сваю дзейнасть і падлягала ліквідацыі. Вышэйшы орган БАТ рашэння аб ліквідацыі таварыства не прымаў, гэта было зроблемна ў судовым парадку згодна дзяржаўнаму заканадаўству. Судовае разбіральніцтва па справе аб ліквідацыі БАТ праходзіла ў Вярхоўным Судзе РБ 23 студзеня 2001 г., на якім М.Нікіфараў і І.Самусенка прадаствавілі суду пісьмовыя тлумачэнні па сутнасці іскавай заявы Мінюста РБ.

Падрыхтавала былы сакратар Беларускага арніталагічнага таварыства І.Самусенка



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: