Стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта

ад 19 кастрычніка 2007 года

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага спабору на атрыманьне стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год. Пераможцы спабору атрымаюць магчымасьць на працягу сэмэстра займацца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю ў адным з амерыканскіх унівэрсытэтаў.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць у ВНУ і займаюцца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю, маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Валоданьне ангельскай мовай абавязковае.

Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:

ахова навакольнага асяроддзя

А таксама:

— эканоміка- бізнэс адміністрыраваньне- права- кіраваньне ў галіне адукацыі (унівэрсытэцкі ўзровень)- міжнародныя зносіны- амерыканістыка- сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)- журналістыка і сродкі масавай інфармацыі- метады выкладаньня ангельскай мовы

— інфармацыйныя тэхналогіі- ахова здароўя- сацыяльная праца

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 6 лістапада.

Падрабязную інфармацыю аб праграме і блянк анкеты можна атрымаць на вэб-пляцоўцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь: http://minsk.usembassy.gov

З пытаньнямі зьвяртайцеся ў А ддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.

Паводле рассылкі belngo . info



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: