Міжнародны семінар на ТВП

ад 22 красавіка 2010 года

З 12 па 16 красавiка паўночна-заходні рэгіён Беларусі наведалі прадстаўнікі Літоўскага і Шведскага арніталагічных таварыстваў.

З 12 па 16 красавiка паўночна-заходні рэгіён Беларусі наведалі прадстаўнікі Літоўскага і Шведскага арніталагічных таварыстваў. Шэраг мерапрыемстваў быў праведзены падчас візіта, які адбыўся ў рамках сумеснага праекта АПБ і Літоўскага арніталагічнага таварыства (LOD). Праект накіраваны на стварэнне сеткі захавальнікаў для трох беларускіх і трох літоўскіх ТВП. З беларускага боку ўдзельнічаюць ТВП “Налібоцкая пушча ”, “ Сэрвач ” і “Балота Ельня ”. Менавіта да развіцця сеткі захавальнікаў для апyfошніх двух і далучыліся замежныя госці.


Праграма была вельмі насычаная: для захавальнікаў ТВП “Балота Ельня” і “Сэрвач” быў арганізаваны сумесны інфармацыйны семінар, на якім госці са Швецыі і Літвы зрабілі цікавыя даклады.

Tomas Brodin паказвае фотаздымкі кальцавання птушак

Свой досвед у захаванні адной са шведскіх ТВП – “Дэльта ракі Умея” – прадставілі вялікія аматары птушак Per Hansson и Tomas Brodin, якія ў вольны ад арніталогіі час працуюць выкладчыкамі ва універсітэтах аднайменнага горада Умеа. Дэльта ракі Умея знаходзіцца на поўначы Швецыі за 250 кіламетраў ад палярнага круга на поўдзень, і з’яўляецца важным скрыжаваннем міграцыйных шляхоў для шэрагу відаў птушак. Пра рэалізацыю праекта і дзейнасць захавальнікаў у Літве расказаў удзельнік праекта і арнітолаг Liutauras Raudonikis.


Для пашэрэння ведаў пра праграмму ТВП у трох школах (вёскі Чапукі і Дворнае сялоМіёрскага раёна, вёска Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна) прайшлі сустрэчы са школьнікамі. На іх слухачы даведаліся пра цікавыя літоўскія і шведскія тэрыторыі, важныя для птушак. У агульнай колькасці аўдыторыя сустрэч склала каля 300 навучэнцаў. Пасля інфармацыйнай гадзіны навучэнцы маглі паназіраць за птушкамі ў трубы і біноклі.

Навучэнцы Дзеркаўшчынскай СШ назіраюць за птушкамі школьнага двара.


Найбольш цікавымі падзеямі сталі сумесныя выезды на прыродныя тэрыторыі. У складзе сумеснага дэсанту, разам з захавальнікамі ТВП “Сэрвач” мы агледзелі месцы гнездавання вяртлявай чаротаўкі. Дзякуючы наяўнасці добрай оптыкі, змаглі паназіраць за некаторымі відамі птушак, што спыніліся на возеры. Цікава было сустрэць даўганосага савука .


Замежныя госці разам з захавальнікамі Ельні прынялі ўдзел у падліках журавоў і гусей . Былі арганізаваны экскурсіі да азёр Яжгіня і Курганістае, каб паназіраць за гусямі, што спыніліся на начлег. Для выяўлення месцаў збору гусей на палях былі абследаваны многія кіламетры вакол Ельні.

Захавальнікі з вёсак Чапукі і Наўгароды на экскурсіі (Ельня).

Дзякуючы ведам і спрактыкаванасці захавальніка Валерыя Кавалёнка, былі знойдзены 2 вялікія статкі гусей у Шаркаўшчынскім раёне. У палявых сустрэчах прыняло ўдзел амаль 20 захавальнікаў двух ТВП.
Станоўчыя ўражанні ўдзельнікаў не сапсаваў нават ісландскі вулкан, якія вымусіў шведскіх гасцей дабірацца да дому два дні замест чатырох гадзін.


Праект «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі» рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers.

Вольга Лукшыц



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: