Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Прыпынена дзеянне Дыплома Рады Еўропы для Белавежскай пушчы
Навіна арганізацыі ад 21 кастрычніка 2007 года
Як высвятліла "Салідарнасць", і беларускі, і польскі нацыянальныя паркі жывуць без дыплома з пачатку кастрычніка. — Галоўны чыннік, па якой беларускі і польскі паркі пазбавілі Еўрапейскага Дыплома, — гэта адсутнасць плану аховы запаведнай прыроды на дзесяць гадоў, — сказалі "Салідарнасці" у навуковым аддзеле Белавежскага нацыянальнага парку (Польшча). — У канцы лістапада ў Страсбурзе адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў краін, якія падпісалі Канвенцыю па ахове дзікіх жывёл. Плануецца, што падчас гэтай сустрэчы будзе абмяркоўвацца і пытанне з нагоды Белавежскай пушчы.У жніўні мінулага года эксперты Рады Еўропы пад кіраўніцтвам прафесара Экхарт Ку і йкен Экле а нора прыязджалі на тры дн і з інспекцыяй у Белавежскую пушчу. Мэта й паездкі была праверка выканання Нацыянальным паркам рэкамендацый Дыплома Рады Еўропы. Такія планавыя праверкі праводзяцца раз у пяць гадоў.
Беларускі бок не пацвярджае і не адмаўляе факт прыпынення Дыплома Рады Еўропы для нацпарка .
— Наогул я не жадаю каментаваць гэтае пытанне. Будзьце здаровыя! — заявіў гендырэктар ГУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча" Мікалай Бамб і за .
У прэс-службе Міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нічога не чулі аб тым, што Рада Еўропы адмові ла ў падаўжэнні Дыплома. "Калі бы гэта было так, мы бы аб гэтым ведалі", — сказала "Салідарнасці" прэс-сакратар міністэрства Алена Пенязь .
Як вядома, Дыплом Рады Еўропы быў прысуджаны Нацыянальнаму парку "Белавежская пушча" у 1997 году за выбітныя поспехі ў справе захавання дзікай прыроды Белавежскай пушчы. Тады, па меркаванні незалежных беларускіх эколагаў-экспертаў, гэты Дыплом быў прысуджаны Нацпарку авансам, у лі к будуч ага паляпшэн я аховы запаведнай прыроды і захаванн я рэліктавага Белавежскага лесу.
У студзені 2002 года, калі выраша ла ся пытанне аб падаўжэнні Дыплома Рады Еўропы, разгарэўся сапраўдны скандал. Прадстаўнікі дэмакратычнай і навуковай грамадскасці звярнуліся да экспертаў з просьбай не спяшацца прымаць залішне аптымістычнае рашэнне, улічваючы, што стан аб`екта прыкметна пагоршы ў ся, а ўлада выкарыстае прэстыжную ўзнагароду, якой з`яўляецца дыплом, для прычынення дзейнасці, "прама процілеглай захаванню Белавежскай пушчы". Рэакцыяй Рады Еўропы стала амаль двухразовае (з 10 да 18) павелічэнне ліку рэкамендацый на наступныя пяць гадоў.
— Прыпыненне Дыплома, спадзяемся, часовая з`ява. Мы рыхтуем план прыродаахоўных мерапрыемстваў, і спадзяемся, што хутка Еўрапейскі Дыплом з намі будзе падоўжаны, — лічаць у польскім Белавежскім нацыянальным парку.
— Дыплом Рады Еўропы — прэстыжная ўзнагарода для любой прыродаахоўнай тэрыторыі. Пазбаўленне яе для Белавежскай пушчы благі знак. Бо Дыплом — гэта дадатковы, хай і слабы механізм кантролю за дзейнасцю адміністрацыі парку, — выказалі "Салідарнасці" свой пункт погляду незалежныя беларускія эколагі.
Сёння сярэдні ўзрост дрэў у Белавежскай пушчы — 110 гадоў. А некаторым участкам лесу ў жо па два з паловай стагоддзя! 90% складаюць лясы, якія фармаваліся без умяшання чалавека. За апошнія пятнаццаць гадоў Нацпарк "Белавежская пушча" стаў ці ледзь не самым тытулаваным сярод ахоўных тэрыторый еўрапейскага кантынента. У 1992 г ЮНЭСКА ў ключыла частку пушчы ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г яна атрымала статут біясфернага запаведніка, а праз чатыр ы г а д ы — Дыплом Рады Еўропы.
Сярод беларускіх прыродаахоўных тэрыторый Дыплом Рады Еўропы мае яшчэ Бярэзінскі біясферны запаведнік
21-10-2007
Крыніца: www.gazetaby.com
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: