Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запаведную зону Белавежскай пушчы мяркуецца павялічыць як мінімум у два разы
Навіна арганізацыі ад 22 кастрычніка 2007 года
У 2008 годзе мяркуецца перагледзець занаванне тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", каб павялічыць яго запаведную зону як мінімум у два разы. У яе будуць уключаныя вялікаўзростныя лясныя масівы, паведаміла БЕЛАПАН прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алена Пенязь.Па яе слова х , цяпер Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўвае дзесяцігадовы план кіравання нацпаркам . Працы вядуцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Новы план будзе ўключаць аналіз бягучага стану прыродных комплексаў, ацэнку іх дынамікі і прагноз развіцця, аналіз асноўных фактараў, якія аказваюць негатыўны ўплыў на стан экасістэм Нацыянальнага парку.
Акрамя таго, у плане будуць утрымоўвацца рэкамендацыі па з ніжэнні пагроз скарачэння папуляцый рэдкіх в і даў жывёл і раслін. … Працы па падрыхтоўцы плану будуць завершаныя ў 2008 год зе .
Белавежская пушча, як паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт нацыянальнага парку, з`яўляецца адным з найбуйных лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся ў адносна не п аруш а н ы м стане да нашага часу. Тэрыторыя Белавежскай пушчы падзеленая дзяржаўнай мяжой на дзве часткі — беларускую і польскую. У беларускай частцы пушчы і на прылеглых да яе тэрыторыях у была створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Працягласць нацыянальнага парку з поўначы на поўдзень больш 60 км, а з захаду на ўсход — ад 10 да 50 км. Ён займае пл ошчу 163.505 га і размешчаны ў межах Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей. На тэрыторыі польскай часткі пушчы створаны Белавежскі нацыянальны парк, пл ошча якога каля 10 тыс. га.
22-10-2007
Крыніца: БЕЛАПАН
Здымак барадатай кугакаўкі ў Белавежскай пушчы Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)
Таксама пра справы нацпарку гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=356
А пра ТВП “Белавежская пушча” тут:
http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=belavazskyapusha&count=no
Падзяліся артыкулам у сацсетках: