Восьмы чэмпіянат па спартовай орніталогіі ў Літве адбыўся з нашым удзелам

ад 23 кастрычніка 2007 года

20 кастрычніка 2007 г. Літоўскае орніталагічнае таварыства (LOD) праводзіла VIII-я Гонкі за птушкамі "Куршскі заліў — 2007" (Birdrace), або адкрыты чэмпіянат па спартовай орніталогіі. Удзельнічала 20 каманд (каля 80 чалавек), у тым ліку з удзелам замежнікаў: акрамя беларуса і расейца, было 2 фінскія каманды і адна англа-літоўская. Спаборніцтвы стартавалі на беразе Куршскага заліву недалёка ад знакамітай Станцыі кальцавання птушак “Вентэс Рагас”. Дарэчы, арганізаваў яе ў 1920-е гады літоўскі орнітолаг беларускага паходжання Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), 125-годдзе з дня народзінаў якога мы адзначаем сёлета.Восьмы чэмпіянат па спартовай орніталогіі ў Літве адбыўся з нашым удзелам

У адрозненне ад беларускага фармату Birdrace , ўсе каманды стартавалі ў 7.00 і фінішавалі у 17.00 у адным месцы (каля мясцовай прыватнай гасцініцы, дзе ўвогуле ўсё і начавалі). Тэрыторыя спаборніцтваў была абмежаваная двума суседнімі раёнамі. З 13.00 да 14.00 усе каманды павінны былі зарэгістравацца ў Паланзе, дзе можна было таксама паглядзець марскіх мігрантаў: гага чоў , ныркоў-плёсавак, гагачоў , кр ы ч а к і чаек. Кожны ўдзельнік рабіў складку ў 25 еўра, але машыны запраўляліся арганізатарамі. Каманды мелі ад 2 да 7 чалавек. Рэгістраваўся толькі в і д, адзначаны не менш як двума назіральнікамі. Узнагароджваліся каманды, якія занялі 4 першых месца і дадаткова самая маладая (па ўзросту ўдзельнікаў) каманда.

Прыз аказаўся не дзялімым — адзін на каманду: кубак за Першае месца. Кожнай камандзе-прызёру была ўручаная таксама Чырвоная кніга Літвы (2007), прадстаўленая Міністэрствам навакольнага асяроддзя.

[SCREEN:1] У чэмпіянаце прыняў удзел і сам м іністр Арунас Кундротас . На кожнай машыне красаваліся нумары з пералікам спонсараў. Кожнай камандзе былі ўручаныя таксама памятныя прызы. Удзельнікаў прывітаў кіраўнік раён н а й адміністрацыі , а прызёрам уручыў свае прызы таксама ўладальнік рэкрэацыйнага цэнтра, у якім і адбывалася падвядзенне вынікаў .

Дзякуючы таму, што спаборніцтв ы адбываюцца не падчас тур ыстычнага сезона , ў рэстаране і га тэлі нам зрабілі зніжкі. Узровень сэрвісу ў яшчэ нядаўна савецкай Літве ўразіў. Апісаць гэта немагчыма, гэта трэба бачыць.

Усяго было адзначана 142 в і д ы птушак , з іх найбольш цікавымі былі сокал-падарожнік , д рымлю к , чырвонаваллёвы гага ч , п ярэстанос ая кр ы чка , нырок- с і ньга , нырок-свірок , сняжур ка , малы лебедзь, чырвонашыйн ая коўр а, вялік і бугай, вялікі арлец (або гібрыд).

Вялікія марскія чайкі былі звычайныя, а вось клушу (у яе зараз сур`ёзнае падзенне колькасці) бачыла толькі адна каманда. Ныркі-плёсаўкі , вялікія кіркуны , сяўцы, кнігаўкі былі звычайны мі .

Найбольшае ўражанне ў мяне і расейца (і , дарэчы , ў міністра) выклікал а група з 20 орлан аў -белахвостаў на адн ой з сажал ак рыб гаса (усяго ж іх там было каля 40!).

[SCREEN:3] Падвядзенне выні каў праходзіла святочна, у вялікай зале, ў выглядзе інтэрактыўнай гульні. Спачатку вядоўца пералічваў звычайныя в і ды, а каманды , якія НЕ БАЧЫЛІ іх , пад ы малі свае нумары (часам, вядома, іх пад ы малі “ на смех ” ). Потым каманды па чарзе на з ы валі рэдкія віды і разам з імі свае нумары пад ы малі каманды, якія іх таксама БАЧЫЛІ.

Калі в і д адзначала толькі адна каманда, п ачына ліся ўдакладняючыя пытанні : дзе , калі і потым гучалі апладысменты. Зразумела, што напрыканцы засталіся толькі каманды-прызёры, якія адзначылі най больш в і даў.

[SCREEN:2] Такім чынам, ІІІ месца са 100 в і дамі заняла літоўская каманда ; ІІ -е са 101 в і дам — англа-літоўская , і І -е месца з 102 в і дамі — фінская каманда, якая перамагае ўжо шмат гадоў запар. Адзін з чальцоў гэтай каманды стала жыве ў Літве, актыўна назірае за птушкамі і кожны год рэгіструе новыя для краіны в і ды.

Каманды, якія занялі п рызав ыя месцы , ўвесь папярэдні дзень правя лі на мясцовасці , стараючыся знайсці найлепшыя месцы назіранняў.

[SCREEN:0] Беларусы ўдзельнічалі ў літоўскім чэмпіянаце ўпершыню. Наша каманда №2 складалася з мяне, піцерскага о рнітолага Валер ы Бузуна , прэзідэнта ЛОД Кясту ці са Ч э пенаса (капітан) і маладога лесніка Арунаса , які насамрэч а казаў ся най больш піль ным назіральнікам , чым хто-небудзь з нас. Мы з 88 в і дамі ў выніку занялі шостае месца.

Усе ўдзельнікі літоўскіх спаборніцтваў мной былі запрошаныя паўдзельнічаць у беларускім Бёдрэйсе ў 2008 годзе, і фіны-пераможцы і літоўцы абяцалі прыехаць. Рыхтуйцеся!

22-10-2007

Аляксандр Вінчэўскі (АПБ), Мінск

Здымкі аўтара.

Пра апошні беларускі Бёдрэйс гл. тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=265

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=266



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: