Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Школа маладога журналіста: цяпер ня толькі для гарадзенцаў
Навіна арганізацыі ад 26 кастрычніка 2007 года
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае да ўдзелу ў завочным праекце “Школа маладога журналіста -11”. У межах праекту Вас чакаюць сустрэчы з вядомымі журналістамі, знаёмства з працай рэдакцыяў гарадзенскіх сродкаў масавай інфармацыі і асновамі інтэрнэт- і радыё- журналістыкі. Запрашаем да ўдзелу ў праекце юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 25 год. Прыярытэт будзе аддавацца жыхарам Гарадзенскай вобласьці.Заявы на ўдзел прымаюцца да 1 лістапада .
Дадатковая інфармацыя — па тэлефонах (0152) 75-71-72; 7843221, 1068594.
Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”
Падзяліся артыкулам у сацсетках: