Спабор для настаўнікаў

ад 28 кастрычніка 2007 года

Абвешчаны грамадзкі спабор адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”. Мэта спабору — стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў разьвіцьцёвай пэдагогікі, іх папулярызацыя і стварэньне ўмоваў для доступу да іх шырокаму колу пэдагогаў. Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць свае матэрыялы, далучыўшы ліст з абгрунтаваньнем таго, як удзельнік плянуе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасьці.

Матэрыялы прымаюцца ў электроннай форме на эл.пошту: info@nastaunik.info з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.

Апошні тэрмін падчы матэрыялаў – 17 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http:// www. nastaunik. info/ info/ contest_ prog_ supp/ .

Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: