Афіцыйныя вынікі забароны вясновага палявання ва Ўкраіне

ад 30 кастрычніка 2007 года

Колькі гадоў таму разам з дырэктарам Цэнтра аховы дзікай прыроды А.Зіменка (Зименко) мы правялі ў Маскве дыскусію па вясновым паляванні. На яе былі запрошаныя як людзі, якія выступаюць за яго забарону, так і прыхільнікі. Потым вынікі дыскусіі былі шырока асветленыя ў СМІ, асабліва ў “паляўнічых”, у якіх апошнія абвінавацілі нас у разнастайных грахах, у тым ліку ў невуцтве і пакланенні перез Захадам. Аднак як гаворыцца, смяецца той, хто смяецца апошнім. Тады, у Маскве, я толькі распавёў аб тым, што нашаму Цэнтру атрымалася праз Вярхоўную Раду Ўкраіны заканадаўча забараніць вясновае паляванне, як антыэкалагічнае дзейства.Афіцыйныя вынікі забароны вясновага палявання ва Ўкраіне

Зараз, у сувязі з нядаўнім выхадам З борніка Дзяржаўнай статыстычнай інфармацыі Ўкраіны за 2006 г . можна гаварыць аб некаторых выні ках за бароны вясновага палявання ў нашай краіне .

Як правіла, паляўнічыя любя ць заяўляць аб тым, што нібы та за барона вясновага палявання ні як дадатна не выяўляецца на колькасці дзікіх птушак. Аказалася, што такія ўяўленні не адпавядаюць рэчаіснасці. Вось дадзеныя за два апошніх года па Ўкраіне. З іх выразна відаць, што колькасць дзікіх гусяў, качак, цецярукоў і кулікоў, на якіх раней было дазволена вясновае паляванне – расце:

цецярукі 2004 г .-12.800 асобін, 2006 г. – 13.700 асобін;

гусі (розныя віды) 2004г .-98.400 асобін, 2006 г. -124.000 асобін;

кулікі (розныя віды) 2004 г. – 904.700 асобін, 2006 г. -1.064.000 асобін.

Паводле таго ж Зборніка, толькі за 2006 г . колькасць дзікіх качак (розныя віды) павялічылася на 14.600 асобін.

Усё гэта гаворыць аб тым, што вясновае паляванне з`яўляецца важным механізмам у знішчэнні птушак і яго трэба як мага хутчэй забараняць. Мы гатовыя дапамагчы расійскім і беларускім калегам, якія жадаюць займацца гэтай важнай справай, — даць адпаведныя рэкамендацыі і выслаць літаратуру.

29-10-2007

Уладзімір Барэйка, дырэктар Кіеўскага экалога-культурнага цэнтра

Здымак маладой белалобай гусі Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: