Урачыстае адкрыццё памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу адбудзецца 18 лістапада 2007г.

ад 1 лістапада 2007 года

На працягу апошніх двух гадоў АПБ збірала сродкі на выраб і ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). На жаль, па тэхнічных прычынах выраб шыльды зацягнуўся. Але дзякуючы дапамозе нашага калегі Дамініка Крупіньскага з прыродаахоўнага таварыства “Bocian” (Польшча), шыльда была зроблена ў Польшчы і днямі дастаўлена ў Беларусь.Урачыстае адкрыццё памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу адбудзецца 18 лістапада 2007г.

[SCREEN:0] Такім чынам, на нядзелю, 18 лістапада запланавана яе ўрачыстае адкрыццё на радзіме Канстанціна Тызенгаўза – ў мястэчку Жалудок, што на Шчучыншчыне (Гродзенская вобл.). Падрабязная праграма тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=385

Сакратарыят АПБ з Мінску і Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ з Гродна будуць арганізоўваць бясплатны транспарт для праезду адпаведна з Мінску і Гродна да м.Жалудок і назад. Пасля заканчэння мерапрыемства плануецца недарагі абед, які будзе аплочвацца самастойна.

Усіх, хто зацікаўлены ва ўшанаванні памяці нашага знакамітага земляка, просім загадзя паведаміць пра свой удзел у гэтым мерапрыемстве:

Сакратарыят АПБ, Мінск: тэл. (0172) 263-01-30 (Віктар Фенчук) e — mail : apb@ tut. by

Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна (0152) 730-118 (Дзьмітры Вінчэўскі)

e — mail : apb_ Hrodna@ tut. by

01-11-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна

На здымку аўтара – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку, каля галоўнага ўваходу ў які будзе ўсталявана шыльда.

Больш даведацца пра Канстанціна Тызенгаўза і яго род можна даведацца, спампаваўшы адпаведны файл у фармаце doc . тут:

www. portal . grsu . by / portal / downloads / REFERATS / BIO / full — story . doc

Пра месца пахавання К.Тызенгаўза можна прачытаць тут:

http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=255

Паглядзець здымкі парафіяльнага касцёла ў Жалудку і іншыя месцы, звязаныя з жыцьцём Тызенгаўзаў, можна тут:

http://ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=25



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: