Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Праграма X З’езду грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Навіна арганізацыі ад 2 лістапада 2007 года
Запрашаем усіх сябраў АПБ на чарговы, дзесяты з`езд! З`езд адбудзецца ў суботу, 24 лістапада 2007г. у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці, які знаходзіцца па адрасе: вул. Макаёнка 12 (недалёка ад ст. метро Маскоўская).9.00-10.00 | Рэгістрацыя ўдзельнікаў, аплата сяброўскіх узносаў. Выдача картак удзельнікам конкурсу |
10.00-10.30 | Адкрыццё з`езду. Вітанні ад прадстаўнікоў арганізацый-партнёраў АПБ. |
10.30-11.30 | Справаздача Цэнтральнага Савета АПБ. Фінансавая справаздача бухгалтара. Справаздача Рэвізійнай камісіі. Прадстаўленне асноўных накірункаў дзейнасці АПБ на 2008 год. Прадстаўленне праекту Рэзалюцыі. |
11.30-12.30 | Выбары сябраў ЦС, Старшыні АПБ, Рэвізійнай камісіі. |
12.30-13.00 | Перапынак на каву. |
13.00-13.10 | Абвяшчэнне вынікаў выбараў. |
13.10-13.40 | Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў АПБ. |
13.40-14.20 | Даклады: Вялікая белая чапля — птушка 2008 года /Р. Шайкін. Тэрыторыя, важная для птушак “Ельня”. Гісторыя выратавання / С. Зуёнак. |
14.20-15.50 | Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця АПБ, рэзалюцыі, агляд выставаў малюнкаў і фотаздымкаў. Удзел у конкурсе. Птушкі Дамініканскай Рэспублікі (слайд-шоў) /Ларс Лахман. |
15.50-17.10 | Даклады: Клуб200 — дзейнасць і вынік / С. Левы. Сінантропныя совы — досвед даследавання і аховы на Берасцейшчыне/ В.Пракапчук. Агульна-польскае таварыства аховы птушак (ОТОР) — 16 год працы па ахове птушак і іх асяроддзя / Iзабела Флор. Вядомы невядомы баталён/ Наталля Карліонава. |
17.10-17.40 | Кароткія паведамленні: Маніторынг звычайных птушак у Беларусі / Дз. Жураўлёў. Новыя ТВП Беларусі / С. Зуёнак. Паведамленні рэгіянальных аддзяленняў. |
17.40-18.10 | Заключная частка. Падвядзенне выніку конкурсу для ўдзельнікаў З`езду і латарэі для кіраўнікоў арганізаваных груп . Унясенне паправак і дапаўненняў. Зацвярджэнне асноўных накірункаў дзейнасці і прыняцце рэзалюцыі. Закрыццё З`езду. |
19.00-23.00 | Урачыстая вячэра. |
Падзяліся артыкулам у сацсетках: