Наш сайт наведалі 50 тысяч разоў!

ад 8 лістапада 2007 года

Напрыканцы кастрычніка незаўважанай прайшла важная падзея: на нашым сайце адбылося 50 000-ае наведанне! Як памятаюць “сапраўдныя ветэраны”, першая абвестка як раз і з’явілася напрыканцы кастрычніка мінулага году. Таму можна лічыць, што гэты вынік дасягнуты за першы год працы. Варта прывесці яшчэ колькі статыстычных прыкладаў: За гэты час (на 07-11-2007) адбылося 50 467 праглядаў, з іх 4 298 у мінулым і 46 169 у гэтым годзе. Наведалі наш сайт 6 523 наведвальніка (з розных ІР-адрасоў), з іх 338 зрабілі гэта ў мінулым і 6 185 – у гэтым годзе. Рэкорды наведвання адбыліся 28 жніўня – сайт праглядалі 862 разы, а больш за ўсё наведвальнікаў былі на www.ptushki.org 11 чэрвеня – 58 чалавек.Наш сайт наведалі 50 тысяч разоў!

Найбольш чытаныя абвесткі і навіны:

“Жывая вясна” працягваецца – сустракаем пералётных птушак – прагледжана 344 разы.

Першыя беларускія поплаўныя луні акальцаваныя каляровымі кольцамі – 227 праглядаў (спасылка пра навіну вісіць на галандзкім сайце пра поплаўных лунёў)

Вырваліся наперад абвесткі:

Другі валанцёрскі летнік АПБ на балоце Ельня – 191 прагляд

Шукаем удзельнікаў у міжнародны студэнцкі летнік у Тураве – 191 прагляд

Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення – 188 праглядаў

Запрашаем на чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі – 172 прагляды

“Жывая вясна” па-беларуску – 162 прагляды

Найбольш папулярная навіна з замежжа:

1221 від птушак знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня – 148 праглядаў

Цікава, што навіны з жыцця АПБ і рэгіянальных аддзяленняў нашмат больш цікавяць наведнікаў сайту, чым амаль любыя навіны з замежжа. Таксама значна падвышае “праглядальнасць” абвесткі або навіны яе змяшчэнне ў “папулярных” – г.зн. наверсе навінаў.

Найбольш папулярным рэсурсам, які пакуль не скончаны і не можа працаваць напоўніцу, ёсць наш вызначальнік. Да яго старонак звярталіся больш 3500 разоў.

1199 праглядаў адбылося на старонках раздзелу, які прысвечаны Клубу200.

Потым па папулярнасці ідуць аддзяленні АПБ – 923 звароты, старонкі з апісаннем ТВП – 891 прагляд (сярод ТВП найбольш папулярным застаюцца Альманскія балоты – 193 зварота з невялікім адрывам ад Белавежскай пушчы — на старонку з яе апісаннем заходзілі 185 разоў). Наступнымі па папулярнасці ідуць акцыі АПБ – 547 праглядаў, конкурсы (446) і раздзел “Як назіраць за птушкамі” – на яго заходзілі 436 разоў.

Што тычыцца найбольш папулярных тэмаў на нашым форуме, ўсе лічбы даступныя “простым” наведнікам, і я іх тут не прывожу.

На жаль, запаўненне нават асноўных раздзелаў сайту пакуль не скончана. Не працуе і версія для англамоўных чытачоў. Таму ў наступным годзе варта чакаць яшчэ большай увагі да нашага сайту. І ставіцца да яго мы павінны больш адказна і крэатыўна.

Разам – для птушак і людзей оф- і он-лайн!

07-07-2007

Дзьмітры Вінчэўскі, адзін з мадэратараў навінаў на сайце АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: