Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Праграма ўрачыстага адкрыцця 18 лістапада 2007г. памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу
Навіна арганізацыі ад 8 лістапада 2007 года
Шаноўныя сябры! Запрашаем далучыцца да гэтай урачыстай падзеі ўсіх, каму неабыякава ўшанаванне памяці нашага славутага земляка. Нарэшце мы зможам адкрыць памятную шыльду заснавальніку беларускай орніталогіі графу Канстанціну Тызенгаўзу ў м.Жалудок, дзе ён нарадзіўся і правёў свае дзіцячыя гады. Грошы на выраб і ўсталяванне шыльды на працягу двух гадоў збіраліся сябрамі АПБ. Шкіц шыльды бясплатна стварыў вядомы беларускі мастак і дызайнер Ігар Варкулевіч, які таксама будзе прысутнічаць на ўрачыстасці.Праграма
18 лістапада 2007г., нядзеля
м.Жалудок, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.
8.00.-8.10 Збор ўдзельнікаў урачыстасці і ад’езд на аўтобусе з г.Гродна ад прыпынку “Абласная філармонія”.
9.30-10.00. Прыкладны час прыбыцця ў Жалудок.
9.30-11.00. Нядзельная імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
11.10 – 11.25. Урачыстае адкрыццё памятнай шыльды Канстанціну Тызенгаўзу
і прывітальныя словы ганаровых гасцей урачыстасці. Каля будынку касцёлу.
11.30 -11.45. Прывітальныя словы ганаровых гасцей (працяг). Актавая зала пачатковай школы. вул.Камуністычная, 6.
11.45 – 12.05. Жыццё і дзейнасць Канстанціна Тызенгаўза. – В.В.Грычык (БДУ / АПБ, г.Мінск)
12.05-12.25. Пра род Тызенгаўзаў. – Дз.Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ / ГрДУ імя Я.Купалы, г.Гродна).
13.00-14.00. Абед (аплата самастойна). Сталовая
14.30. Ад’езд з Жалудку.
У праграме магчымы невялікія змены.
Па любых пытаннях, звязаных з праграмай, калі ласка, зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага тэл: (0152)–730-118 або мабільны тэл: (29)6-141-666 , эл. пошта: APB_ Hrodna@ tut. by
Па часу і месцу ад’езду з Мінску звяртайцеся да Віктара Фенчука : маб.тэл. (29)6-84-28-67 , эл. пошта: APB @ tut . by
Праезд з Гродна і Мінску ў Жалудок і назад для ўдзельнікаў урачыстасці бясплатны.
Прыкладны кошт абеду (укл. першае, другое і трэцяе) ў сталовай– 5.000 руб. Магчыма замова дадатковых блюдаў, безалкагольных і алкагольных напояў.
Калі ласка, да суботы, 17 лістапада, паведаміце Дзьмітрыя Вінчэўскага аб сваім намеры ўдзельнічаць ва ўрачыстасці і ці замаўляць на Вас абед у сталовай. |
Партрэт К.Тызенгаўза з літаграфіі Ю.Крыгубера прыведзены з кнігі В.В.Гарбачовай "Удзельнікі паўстання 1830-1831гг. на Беларусі: бібліяграфічны слоўнік." Мн.-2006.
Больш пра Канстанціна Тызенгаўза і іншых прадстаўнікоў роду можна пагл. тут: www. portal . grsu . by / portal / downloads / REFERATS / BIO / full — story . doc
Знешні выгляд шыльды і парафіяльнага касцёла ў Жалудку можна паглядзець тут:
http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=375
Падзяліся артыкулам у сацсетках: