Выйшаў чарговы нумар часопіса АПБ

ад 27 лістапада 2007 года

Надрукаваны 11 нумар (№2 за 2007г.) нашага часопіса «Птушкі і мы». Першымі чытачамі гэтага нумару сталі удзельнікі 10 з`езду АПБ, які адбыўся ў мінулую суботу ў Мінску. У бліжэйшыя дні часопіс будзе разасланы ўсім сябрам АПБ.Выйшаў чарговы нумар часопіса АПБ

У гэтым нумары Вы знойдзеце:

“Манах, які вучыў разумець і любіць прыроду” – артыкул Дзьмітрыя Вінчэўскага аб жыцці і дзейнасці нашага суайчынніка, праф. Станіслава Баніфацыя Юндзілла, дзякуючы якому 200 гадоў таму выйшлі ў свет першыя падручнікі заалогіі для школ Беларусі.

«Хранители пустельги» — рассказ Руслана Шайкина о восстановлении биологического заказника «Соколиный» под Минском.

Невялікія апавяданні Мікалая Гулінскага і Георгія Гулеўскага пра птушак г. Гродна.

«Луні і людзі » — артыкул Дзьмітрыя Вінчэўскага пра поплаўных лунёў і іх узаемадносіны з людзьмі.

А таксама яшчэ некалькі артыкулаў, замалёвак, каляровы разварот са здымкамі птушак гарадоў і ваколіц, малюнкі і казкі ўдзельнікаў кампаніі "Салавей — птушка 2007 году" ды іншае.

Рэдакцыя прыносіць прабачэнні з нагоды памылкова пазначанага аўтарства здымка самца поплаўнага луня на вокладцы. Насамрэч аўтар здымку — ганаровы сябра АПБ з Гродна Георгі Гулеўскі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: