Да 125-годдзя з дня народзінаў акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Tadas’а Ivanauskas’а). Працяг.

ад 7 снежня 2007 года

Тадэвуш Іваноўскі (пазней – Тадас Іванаўскас, або Tadas Ivanauskas) нарадзіўся 16.12.1882г. ў фальварку Лябёдка /зараз у межах в.Галавічполе Шчучынскага раёну – Дз.В./. Бацька Леанард, аматар прыроды, акрамя захаплення сельскай гаспадаркай (гл. вышэй), цікавіўся таксыдэрміяй. Больш за тое, ён зрабіў хатні музей, т.зв. “Пакой птушак”, дзе былі не толькі чучалы птушак, але і іншых жывёлаў. Менавіта ад бацькі – паляўнічага, аматара прыроды і памолага, заразіўся Тадэвуш цікаўнасцю да прыроды, што і вызначыла яго далейшы жыццёвы шлях. Ад бацькі ён навучыўся паляваць, рабіць прэпараты і збіраць зоалагічныя і біялагічныя калекцыі. Ужо ў 12-ці гадовым узросце ён ведаў шмат відаў раслін і насякомых, а таксама амаль усіх мясцовых птушак. (Jakimavièius, 2002)Да 125-годдзя з дня народзінаў акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Tadas’а Ivanauskas’а). Працяг.

Гады вучобы

[ SCREEN:1] Спачатку Тадэвуш навучаўся ў хаце, а з 1895г. – у гімназіі ў Варшаве (гл. таксама вышэй). Тут ён працягваў цікавіцца прыродай, хадзіў ва універсітэцкі зоалагічны музей, дапамагаў рабіць экспанаты і стаў добра вядомы не толькі персаналу музею, але і многім выкладчыкам. Падтрыманы праз іх, Тадэвуш пачаў збіраць уласную калекцыю птушак і насякомых. У 1901-03гг. Тадэвуш працягвае навучанне ў мужчынскай Х-й гімназіі ў Санкт-Пецярбурзе, пасля заканчэння якой паступае на фізіка-матэматычны факультэт мясцовага універсітэту з мета вывучаць навукі аб прыродзе. Тут ён праслухаў курс зоалогіі безхрыбетных А.Догеля і зоалогіі хрыбетных В.Шымкевіча. ( Jakimavi è ius , 2002)

[SCREEN:2] Шмат часу Тадэвуш праводзіў у Кунсткамеры. Таксама менавіта ў Пецярбурзе ён усталяваў адносіны з дзеячамі літоўскай дыяспары. Пасля выбуху рэвалюцыі 1905 году бацька адаслаў яго ў Лябёдку, а потым і накіраваў на далейшую вучобу на факультэт натуральнай гісторыі Сарбонскага універсітэту ў Парыжы. Тут Тадэвуш галоўным чынам цікавіўся зоалагічнымі практыкумамі, на якіх выдатна праявіў сябе. Пад уплывам мясцовых дзеячоў літоўскай дыяспары Тадэвуш далучыўся да заснаванага імі ў 1904г. таварыства “Літва” і праз нейкі час быў абраны яго сакратаром. Менавіта тут ён вырашыў вывучыць літоўскую мову. Разам з яшчэ адным выхадцам з Беларусі – Мікалаем Ромерам – Тадэвуш у 1905г. прачытаў у Парыжы першую публічную лекцыю, прысвечаную Літве ( www . answers . com / topic / micha — pius — r — mer ) . Канікулы студэнт Сарбонны праводзіў, паглыбляючы свае веды ў Брэтані, на біялагічнай станцыі Roscof ды ў іншых мясцінах. Тут ён пазнаёміўся з марской флорай і фаунай. Пад час паездкі ў Англію, глыбока уражаны мясцовымі паркамі, зоалагічнымі садамі і зоалагічным музеем ён вырашыў стварыць падобны музей на тэрыторыі Літвы. ( Jakimavi è ius , 2002)

[SCREEN:5] Менавіта ў Францыі ён пачаў сталець як натураліст. Найбольш ён цікавіўся батанікай, геалогіяй і прасцейшымі. У 1907г. Тадэвуш прыняў удзел у экспедыцыі на поўдзень Францыі і ў Гішпанію, пад час якой наведаў біялагічную станцыю Banyuls каля Міжземнага мора. Каб трапіць у Барсэлону, Тадэвуш пешшу і на цягніку перасёк горы. Яго першы навуковы артыкул датычыў вывучэння Р rotozoa на біялагічнай станцыі Vimulle — Wimereux на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну.

У 1909г. Тадэвуш скончыў Сарбоннскі універсітэт і вярнуўся дахаты. ( Jakimavi è ius , 2002)

Хутка пасля гэтага ён паехаў у Санкт-Пецярбург, каб здаць іспыты на пацверджанне свайго дыплому – бо паперы замежных універсітэтаў не прызнаваліся ў Расеі. Такім чынам, у 1910г. Тадэвуш Іваноўскі атрымаў дыплом першай класы Санкт-Пецярбургскага імператарскага універсітэту ў галіне прыродазнаўчых навук. ( Jakimavi è ius , 2002)

Першая працоўная дзейнасць

У тым жа годзе ён заснаваў адмысловую вытворчую лабараторыю па выпуску наглядных дапаможнікаў “Зоотом”, якой кіраваў да 1915г. Лабараторыя выпускала навучальныя прэпараты для заняткаў па батаніцы, заалогіі, анатоміі і мінералогіі. Неаднаразова прэпараты “Зоотому” атрымлівалі розныя узнагароды на выставах у Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах.

У 1914 г. Іваноўскі зьдзейсніў выправу на Поўнач – у Мурманск і Паўночную Нарвэгію. У 1917г. адбылося яшчэ адно падарожжа ў тым жа напрамку – з Архангельску экспедыцыя вырушыла на Гаўрылавы астравы і на Кольскі паўвостраў. На жаль, мноства экспанатаў з калекцый, якія былі сабраныя ў гэтых мясцінах, было страчана пад час бальшавіцкага перавароту і грамадзянскай вайны. “Зоотом” быў зачынены, а Іваноўскі ў 1916-18гг. працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў сталіцы Расейскай імперыі. Але, як ён сам успамінаў пазней, там ён быў не лепшым працаўніком.

( Jakimavi è ius , 2002)

Літоўскі перыяд жыцця

[SCREEN:0] У красавіку 1918г. Іваноўскі, ці ўжо Іванаўскас, перабіраецца ва ўжо незалежную Літоўскую рэспубліку. У паўднёва-усходняй частцы гэтай краіны, у в. Musteikos разам з жонкай Ганаратай ( Honorata ) (яго былой студэнткай (?), яны заснавалі першую прыватную літоўскамоўную школу, дзе і пачаў сваю выкладчыцкую кар’еру. Тут ён пачаў вывучаць лясную фауну і збіраць калекцыі для будучага музею. Тадэвуш (ці Тадас) планаваў яшчэ доўга заставацца тут, але па яго словах “Польская акупацыя вымусіла яго пакінуць гэтыя мясціны і перабрацца ў горад, на гэты раз у Коўна”. У тыя часы гэта была сталіца Літвы, якая хутка ператваралася ў культурны цэнтр. Амаль усё астатняе жыццё і навуковая кар’ера Іванаўскаса былі звязаны з гэтым горадам. ( Jakimavi è ius , 2002)

У гэты час у новаўтворанай краіне цалкам адсутнічалі біялагічныя установы. Іванаўскас не толькі стаў іх заснавальнікам, але і арганізатарам працы, а таксама шматгадовым кіраўніком. ( Jakimavi è ius , 2002)

У 1919–21гг ён працуе дарадцам у дэпартамэнце сельскай гаспадаркі ў Коўна. Падтрыманы віцэ-міністрам праф. П.Матуліонісам, Іванаўскас ў 1919г. заснаваў і ачоліў Біялагічную даследчую станцыю, якой і кіраваў амаль тры гады. Адначасова ён узяўся за выкананне больш цяжкай задачы – стварэнне Зоалагічнага музею. Цікава адзначыць, што аснову першых экспазіцый утварылі экспанаты, сабраныя самім Тадэвушам або яго бацькам, і якія з цяжкасцямі перавезлі ў Коўна з роднай Лябёдкі. ( Jakimavi è ius , 2002)

Аднак інтарэсы і арганізатарскія здольнасці Іванаўскаса аказаліся больш шырокімі. У 1929г. ён засноўвае першае ў Літве прадпрыемства па развядзенню жывёл на футра. У тым самым годзе, дзякуючы яго старанням, была створана першая ў Літве і адна з першых ва Усходняй Эўропе Станцыя кальцавання птушак Ventės ragas у дэльце Нёмана. Месца гэтае выдзяляецца разнастайнасцю і шматлікасцю мігрыруючых птушак, асабліва ўвосень. З таго часу тут працягваюцца орніталагічныя даследаванні. ( Jakimavi è ius , 2002)

Пасля першага наведвання ў 1920г на поўдні Літвы возера Жувінтас і навакольных балот, уражаны багаццем мясцовай орнітафауны, Іванаўскас прыклаў шматлікія намаганні, каб у гэтым месцы быў створаны запаведнік, што нарэшце атрымалася зрабіць у 1937г. ( http :// www . tourism . lt / nature / reserv / zuvintas . html ) А ў наступным годзе ў Каунасе, таксама дзякуючы яго намаганням, быў заснаваны заапарк.

У 1920г, дзякуючы актыўнаму удзелу Іванаўскаса, таксама ў Каунасе былі створаны Вышэйшыя навучальныя курсы Літвы. Да 1922г. ён быў адным з выкладчыкаў Курсаў і кіраўніком аддзялення Прыроды. 16 лютага 1922г. Вышэйшыя курсы былі ператвораны ва універсітэт Літвы (з 1930г. — універсітэт Вітаўта Вялікага — Vytautas Magnus University ). З гэтага ж часу Т.Іванаўскас атрымаў там пасаду прафесара. Будучы адным са стваральнікаў універсітэту, ён працаваў прафесарам на факультэце матэматыкі і прыроды з 1922 па 1940г. ( Jakimavi è ius , 2002)

У1922г. ён засноўвае і ачольвае кафедру зоалогіі і параўнаўчай анатоміі, якая ў 1929. перарасла ў факультэт зоалогіі. Як прафесар, Іванаўскас праводзіў практыкумы і семінары, чытаў лекцыі па зоалогіі, а пазней вёў спецкурсы па орніталогіі, энтамалогіі і тэрыалогіі. Па свайму прыкладу ён пасылаў сваіх асістэнтаў на практыку ў іншыя навучальныя ўстановы Эўропы. ( Jakimavi è ius , 2002)

[ SCREEN:3] У 1928–1939 гг. ён выкладае ў Алітускай прафесійнай школе леснікоў. Аднак яго арганізацыйна-выкладчыцкая дзейнасць ніколі не выходзіла за рамкі яго навуковых інтарэсаў. Будучы шырока адукаваным біёлагам, ён найбольш упадабаў орніталогію, якая і была яго галоўным даследчым інтарэсам. Вынікі сістэматычных даследаванняў птушак Літвы ён апублікаваў у сваіх шматлікіх працах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам і з яго удзелам пачаліся шырокамаштабныя даследаванні міграцый птушак. Аднак ён таксама шмат прыўнёс і ў іншыя галіны зоалогіі: гідрабіялогію, іхтыалогію, тэрыалогію. Акрамя гэтага, напісаў і некалькі артыкулаў і кніг па садаводству. Т.Іванаўскас пісаў, што “Найбольшую карысць чалавецтва атрымае ад пераходу з толькі эканамічнага выкарыстання прыроды да яе глыбокага навуковага вывучэння”. Большасць ягоных прац грунтуецца на гэтым прынцыпе. Адна з іх, якая заслугоўвае найбольшай увагі – манаграфія “Птушкі Літвы” у трох тамах. Кнігі ўпершыню выйшлі ў 1933-55гг., другое выданне — ў 1957-64гг. За выключна вялікі унёсак у развіццё літоўскай навукі яе аўтар — праф.Іванаўскас — атрымаў Рэспубліканскую навуковую прымію – найвышэйшую узнагароду для навукоўцаў у Літве. Агульны даробак Іванаўскаса – 617 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, сярод іх – больш за 30 манаграфій, падручнікаў і метадычных дапаможнікаў. Найбольш вядомыя яго кнігі гэта: “Вызначальнік для калекцыянавання насякомых” (1924), “Чалавек і жывыя істоты” (1928),”Ключ да /вызначэння/ птушак Летувы” (1931), “Тры месяцы ў Бразіліі” (1932), “Дзённік натураліста” (першае выданне ў 1955г.), “Пра дзікіх звяроў і птушак” (1956), “Прэснаводныя рыбы Літвы” (1956, у сааўтарстве), “Жувінтас” (1961, у сааўтарстве), “Біялогія” (1970), “Птушкі Свету” (1971) ды іншыя. ( Jakimavi è ius , 2002)

Аднак унёсак Іванаўскаса ў навуку не абмяжоўваецца толькі яго навуковай дзейнасцю, бо вельмі выніковай была яго шматгадовая выкладчыцкая праца. Шмат маладых навукоўцаў праводзілі свае даследаванні і абараняліся пад яго кіраўніцтвам. Студэнты успамінаюць яго лекцыі як вельмі цікавыя і жывыя, практычныя ж заняткі былі заўсёды багата ілюстраваны прыкладамі з зоалагічнага музею. Яго кніга “Ключ да /вызначэння/ птушак Літвы”, якая выйшла ў 1931г., была першай літоўскай кнігай, прысвечанай асобнай групе жывёлаў. Пад яго кіраўніцтвам выраслі шматлікія спецыялісты біолагі, медыкі, леснікі, аграрнікі. Выкладаў праф. Іванаўскас у некалькіх вышэйшых навучальных установах: да пачатку Другой Сусветнай вайны ва універсітэце Вітаўта Вялікага ў Каунасе, са студзеня 1940 па 1964г. на кафедры заалогіі ў Вільнюскім універсітэце, з 1944 па 1964г адначасова на факультэце біялогіі Каўнаскага медычнага універсітэту і на факультэце лесаводства ў Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1950-74гг.). (Туронак, 1999, Jakimavi è ius , 2002)

[SCREEN:4] Многія яго студэнты былі ўцягнуты ў навуковую працу і дзеянні па рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў. Дэвізам яго шматлікіх вучняў сталі словы прафесара: “любіць прыроду праз яе пазнанне”. Перад вайной у 1941г. ў якасці прызнання заслугаў Т.Іванаўскаса перад літоўскай навукай і выключнага месца, якое ён займаў ў Акадэміі навук Літвы, ён быў абраны акадэмікам. Адразу па заканчэнні вайны, калі навуковыя інстытуты Літвы ўсё яшчэ знаходзіліся ў стане фармавання, Т.Іванаўскас быў прызначаны сфармаваць структуры Інстытуту біялогіі і стаў яго першым дырэктарам. Гэты пост ён займаў з 1945 па 1950гг.. У гэты час ён падрыхтаваў да друку другі том “Птушак Літвы” і пачаў пісаць трэці. Менавіта гэтыя кнігі заклалі фундамент для сучасных орніталагічных даследаванняў у Літве, бо Іванаўскас падрыхтаваў не толькі павідавы агляд птушак краіны, але і фактычна орніталагічную тэрміналогію ў літоўскай мове. Орніталагічная станцыя на мысе Vent ë і орніталагічны запаведнік Жувінтас, створаныя ім, былі далучаны да аддзелу заалогіі пры новаствораным Інстытуце экалогіі. Сапраўдны ж росквіт орніталагічных даследаванняў пачаўся ў 1973г., калі паўстала лабараторыя орніталогіі. У яе штаце працавалі 11 супрацоўнікаў. Менавіта яны працягвалі і развівалі традыцыі праф.Іванаўскаса ў даследаванні айчынных птушак. З 1953г. Іванаўскас быў чальцом бюро ў аддзеле хіміі і біялогіі Літоўскай Акадэміі навук, а ў 1955-57 гг. быў Старшынёй камітэту аховы прыроды, створанага пры прэзідыюме Акадэміі. Зразумела, што ён быў у курсе ўсіх тагачасных навуковых даследаванняў. Менавіта пад яго кіраўніцтвам была распачата інвентарызацыя фауны Літвы, якую праводзілі супрацоўнікі Інстытуту біялогіі, праводзіліся даследаванні па ахове жывёл і магчымасцям рэінтрадукцыі вынішчаных чалавекам баброў. У 1949г. па яго ініцыятыве пачаліся гідраэкалагічныя даследаванні Куронскай лагуны, метай якіх было яе аднаўленне і кантроль над рыбнымі рэсурсамі (экасістэма лагуны была моцна пашкоджана пад час вайны). ( Jakimavi è ius , 2002)

У гэтым жа годзе пасля інфаркту памерла жонка – Ганарата Іванаўскене. ( Vailionyt é, 2002)

Грамадзкая дзейнасць

Часам вельмі цяжка аддзяліць навуковыя ініцыятывы Іванаўскаса ад яго грамадзкай актыўнасці. Аднак можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта для аховы прыроды ён зрабіў на грамадскай ніве найбольш. Па яго ініцыятыве і дзякуючы яго намаганням у 1923г. быў заснаваны Камітэт па пасадцы дрэваў (праф. быў абраны яго Старшынём). Метамі Камітэту былі правядзенне Дзён пасадкі дрэваў і увогуле азеляненне. Рацыянальнае выкарыстанне паляўнічых відаў жывёл таксама было пад увагай Іванаўскаса. Па яго ініцыятыве ў 1920г. быў заснаваны “Клуб паляўнічых”. У наступным годзе клуб змяніў назву на “Літоўскае таварыства рацыянальнага палявання і рыбалоўства”, і на працягу 18 гадоў праф. ачольваў гэтую грамадзкую арганізацыю ў якасці старшыні. Дзякуючы лабіраванню таварыства быў прыняты закон, які стымуляваў павелічэнне колькасці дзічыны. Каб мець трыбуну для выказвання сваіх поглядаў, у 1927 г. быў заснаваны часопіс “Паляўнічы”, рэдактарам якога з 1927 па 1939г. быў Іванаўскас. ( Jakimavi è ius , 2002)

У 1930г. праф. быў прадстаўніком Літоўскай рэспублікі на міжнародным кангрэсе паляўнічых арганізацый у Парыжы і быў абраны ў яго Раду. Па вяртанні з Францыі з яго прапановы ў тым самым годзе ў Літве была заснавана секцыя Міжнароднага камітэту па ахове птушак . Т.Іванаўскас быў адным з заснавальнікаў “Літоўскага таварыства натуралістаў” і чальцом яго Рады ў 1931-35гг. ( Jakimavi è ius , 2002)

Яшчэ адным з яго грамадзкіх абавязкаў была праца ў рэдкалегіі часопіса ‘Матэрыялы Літоўскай Акадэміі навук” з 1957г. да самой смерці навукоўца, а таксама часопіса “Навука і жыццё”, які быў вельмі папулярны ў той час. Акрамя гэтага, Іванаўскас быў сябрам дзвюх літоўскіх прафесійных таварыстваў: орнітолагаў і энтамолагаў. Аднак шмат увагі навуковец надаваў таксама помалогіі, дэндралогіі і агародніцтву. На працягу 11 гадоў (у 1959-69) ён быў чальцом рэдкалегіі часопіса “Нашы сады”. ( Jakimavi è ius , 2002)

Усе аўтары, якія пішуць пра гісторыю станаўлення аховы прыроды ў Літве, прызнаюць праф. Іванаўскаса галоўным арганізатарам гэтага накірунку дзейнасці ў рэспубліцы. ( Jakimavi è ius , 2002)

Па заканчэнні Другой сусветнай вайны, калі некалькі вёсак, населеных пераважна этнічнымі літоўцамі адыйшлі да БССР, праф. Іванаўскас прыкладаў шматлікія намаганні (дасылаў кнігі і прэсу на літоўскай мове, дапамагаў дзеткам атрымаць адукацыю па-літоўску ды інш.), каб падтрымаць іх. ( Baltu š kevi č ius , …)

Замежныя навуковыя таварыствы і экспедыцыі

Т.Іванаўскас інтэнсіўна кантактаваў з навукоўцамі з іншых краін, а таксама быў арганізатарам і актыўным удзельнікам шматлікіх навуковых падарожжаў і экспедыцый.

Пералічаныя ніжэй факты ілюструюць шырыню яго навуковых зацікаўленняў, як і пацверджваюць тое, што ён быў добра вядомы не толькі ў літоўскіх акадэмічных колах.

У 1919г. Іванаўскас быў абраны чальцом Рускага энтамалагічнага таварыства; у 1922г. універсітэт Падуі (Італія) надаў яму ступень ганаровага доктара; у 1923г. Іванаўскас прадстаўляў Літву на урачыстасцях, прысвечаных 100годдзю Пастэра ў Парыжы і Страсбургу; у 1924г. ён удзельнічае ў адзначэнні 700годдзя універсітэту Нэапаля. ( Jakimavi è ius , 2002) Праф.Іванаўскас таксама быў чальцом Нямецкага лімналагічнага таварыства ( Deutsche Lemnologische Gesellschaft ) ( http://dok.uni-lueneburg.de …)

У 1922г. ён арганізоўвае экспедыцыю на паўвыспу Істрыя ў Адрыятычным моры, ў 1929 – на эстонскі востраў Вілсанд’і. У 1931г. Іванаўскас ажыццявіў экспедыцыю ў Бразілію ( Ivanauskas , 1932), а ў 1947г. прыняў удзел у экспедыцыі ў дэльту Волгі (ў Астраханскі запаведнік), у наступным годзе – у Туркменію (у нізоўі Амудар’і і ў Каракумы), у 1949 – у Ленкаранскую даліну Азербайджана. Яшчэ праз два гады – ў паўночны Казахстан. У 1956г. ён паўтарае выправу ў Астраханскі запаведнік, праз чатыры гады едзе ў Таджыкістан, у 1962 – у нізоўі р.Обь. ( Jakimavi è ius , 2002)

Праф. Іванаўскас працаваў амаль да самай сваёй смерці. Памёр ён у Каунасе 1 ліпеня 1970г. Пахаваны ў Каўнаскім раёне на могілках Tabari ð k ë s , якія знаходзяцца недалёка ад дэндралагічнага парку, які ён заснаваў.

Ушанаванне памяці Т.Іванаўскаса

Ніжэй прыведзены толькі найбольш значныя праявы па ушанаванню яго памяці. Ўсе навуковыя паперы і артыкулы праф. былі каталагізаваны і даступны для публікі ў бібліятэцы Літоўскай Акадэміі навук. У 1970г. Каунаскі зоалагічны музей быў названы ў гонар яго заснавальніка – Тадаса Іванаўскаса, а праз год каля уваходу ў музей з’явіўся яго бюст, выкананы скульптарам А.Шлапікасам (www1.omnitel.net). У 1976г. Інстытут заалогіі і паразіталогіі выпусціў адмысловую кнігу “Тадас Іванаўскас: жыццё і дзейнасць”, у якой некалькі аўтараў аналізавалі розныя бакі шматграннай дзейнасці знакамітага навукоўца. У кнізе упершыню была сабрана поўная бібліяграфія навуковых і навукова-папуларных прац Іванаўскаса, а таксама спіс артыкулаў, прысвечаных яму. У тым жа годзе з’явіўся і дакументальны фільм, прысвечаны жыццю выбітнага заолага. ( Jakimavi è ius , 2002) Яшчэ праз год, у 1977г., мастак Алоізас Ёнушаўскас стварыў памятны бронзавы медаль з выявай Т.Іванаўскаса (гл. малюнак).

Да стагоддзя навукоўцы была заснавана прэмія імя акадэміка Тадаса Іванаўскаса, якая адзначае найбольш значныя дасягненні ў біялогіі, ахове прыроды і галіне адносінаў чалавек-прырода. Праз 20 год яна змяніла назву на Мемарыяльную прэмію і уручаецца раз на 4 гады Літоўскай Акадэміяй навук. Літоўскае орніталагічнае таварыства ( LOB ) заснавала ўласную прэмію імя Т.Іванаўскаса за выдатныя вынікі ў вывучэнні і ахове птушак. У 1983г. ўбачыла свет перагледжаная і папраўленая бібліяграфія, якая уключае 617 публікацый самаго Іванаўскаса і 120 артыкулаў, прысвечаных навукоўцу ( Ivanauskas , 1983). ( Jakimavi è ius , 2002)

У Каунаскім раёне, у м. Obelyn ë, у доме, ў якім прафесар жыў з 1920 да самой смерці, быў створаны мемарыяльны музей. Ахоўваецца таксама і парк, які знаходзіцца недалёка. Адзін з родаў насякомых быў названы ў гонар навукоуца – Ivanauskella . У двух найбольшых гарадах сучаснай Літвы – Каунасе і Вільнюсе – яго імем названы вуліцы. У 1994г. выйшаў зборнік выбраных твораў біёлага пад назвай “Я прыняў рашэнне” ( Ivanauskas , 1994). ( Jakimavi è ius , 2002) А 25 красавіка 1998г. 500-тысячным накладам выйшла паштовая марка з партрэтам праф. Т.Іванаўскаса ( www.kaunas.mvb.lt ).

Т.Іванаўскас быў узнагароджаны, між іншым, Зоркай Гедымінаса і Зоркай Арганізацыі Вольных стралкоў. (http://dok.uni-lueneburg.de …)

07-12-2007

Падрыхтаваў © Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Пачатак артыкулу тут: http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=news&newsid=420

Здымак з www.zoomuziejus.lt



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: