Зборнік матэрыялаў ІІІ-й Гродзенскай абласной адкрытай заалагічнай канферэнцыі навучэнцаў можна замовіць

ад 9 студзеня 2008 года

Кожны кіраўнік клубу АПБ “Крылаты дазор” і настаўнік-сябра АПБ можа бясплатна атрымаць зборнік матэрыялаў Трэцяй Гродзенскай абласной адкрытай заалагічнай канферэнцыі навучэнцаў, прысвечанай 200-годдзю выдання праф. С.Б.Юндзіллам першых падручнікаў заалогіі для школ Беларусі, якая адбылася 16-18 лютага 2007г. ў Горадні.Зборнік матэрыялаў ІІІ-й Гродзенскай абласной адкрытай заалагічнай канферэнцыі навучэнцаў можна замовіць

У стостаронкавай брашуры, акрамя непасрэдна матэрыялаў канферэнцыі: тэкстаў выступленняў старшакласнікаў і студэнтаў першых курсаў, прысвечаных розным бакам вывучэння звяроў, птушак, паўзуноў, амфібій і рыб Беларусі, змешчаны поўная версыя артыкулу Дз.Вінчэўскага, прысвечанага жыццю і дзейнасці нашага земляка праф. С.Б.Юндзілла, краткія рэкамендацыі па падрыхтоўцы, зместу і афармленню навукова-даследчай працы, падрыхтаваныя к.б.н. А.Созінавым, а таксама каардынаты чальцоў журы, ўдзельнікаў канферэнцыі і іх навуковых кіраўнікоў і Палажэнне аб наступнай, IV канферэнцыі. Яна адбудзецца 22-24 лютага 2008г. ў Гродна. Дарэчы, тэрмін атрымання матэрыялаў для ўдзелу ў ёй адсунуты на 5 дзён — да 20 студзеня – падрабязней гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=395 )

Для таго, каб атрымаць зборнік, дашліце сваё Імя і Прозвішча, а таксама паштовы адрас з індэксам СМСкай або электроннай поштай Дзьмітрыю Вінчэўскаму (маб.тэл. +375-296-141-666, е-мэйл: APB_ Hrodna@ tut. by )

Рассылка ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF ( BirdLife y Швэцыі).



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: