Паўгадавыя стажыроўкі для маладых эколагаў

ад 10 студзеня 2008 года

Абвяшчаецца міжнародны спабор ад EarthCrops на 6-месячныя стажыроўкі ў ЗША для маладых лідэраў. EarthCrops прапануе трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб`яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэньня наступных накірункаў: — вытрымка экалягічных нормаў, ахова прыроды; — пабудова эфектыўнай каманды; — лідарства.EarthCrops забясьпечвае ўсе выдаткі ўдзельнікаў, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпендыю.

Мінімальныя крытэры для кандыдатаў:

поўны 4-гадовы курс навучаньня ва ўнівэрсітэце і 1 год практычнага досьведу працы ў сфэры аховы навакольнага асяроддзя, альбо 5 год практычнага досьведу.

— размоўная ангельская мова;

— дакумэнты, што пацьвярджаюць практычны досьвед працы апліканта;

Апошні тэрмін падачы анкеты на ўдзел – 31 студзеня . Тэрмін стажыраваньня ў EarthCrops – з 3 чэрвеня да 12 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http :// www . earthcorps . org / join _ international . php

Паводле рассылкі www.belngo.info



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: