Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Студэнтаў-сябраў АПБ запрашаем на трэнінг па асновах журналісцкага майстэрства
Навіна арганізацыі ад 30 студзеня 2008 года
15-17 лютага 2008г. (у пятніцу-нядзелю) пад Гродна адбудзецца адмысловы трэнінг для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ. У праграме прадугледжана інтэрактыўнае навучанне па падрыхтоўцы загалоўкаў і лідаў матэрыялаў, як браць інтэрвію і рыхтаваць навіны, а таксама падрыхтоўка і выпуск ўласных артыкулаў для выданняў АПБ. Ва ўсім гэтым дапаможа зборнік матэрыялаў да трэнінга на 28 старонках, які атрымае кожны ўдзельнік.
Плануемы час ад`езду ў прафілакторый з Гродна -15 лютага (пятніца) у 11.30, вяртанне — 17 лютага (нядзеля) ў 14.30.
Для таго, каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна даслаць заяўку з наступнымі дадзенымі:
Імя і прозьвішча;
Курс, назва факультэту і навучальнай установы;
Колькі часу ў АПБ і ў якіх апошніх мерапрыемствах Вы прымалі удзел?
Свае дадзеныя для кантактаў: тэлефон(ы), e — mail (калі штодзень праглядаеце пошту).
Калі колькасьць жадаючых будзе большаю за плануемую колькасьць удзельнікаў, перавагі атрымаюць:
! студэнткі;
! студэнты з рэгіёнаў і рэгіянальных унівэрсытэтаў;
! найбольш актыўныя ўдзельнікі кампаній і акцый АПБ;
! сябры АПБ з найбольшым стажам;
! першымі даслаўшыя заяўкі.
Усе выдаткі па праезду, харчаваньню і пражываньню бяруць на сябе арганізатары.
Калі неабходна, могуць быць дасланыя афіцыйныя запрашэнні на трэнінг.
Заяўкі-анкеты дасылайце і па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага :
тэл. (0152) 73 01 18 , маб. тэл. (029)6-141-666.
Апошні тэрмін разгляду заявак – 20.00 у панядзелак, 11.02 .2008.
Аб выніках будзе паведамлена адразу па атрыманні заяўкі, найпазней — 12.02.2008.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: